Тэрыторыю сярэдняй школы № 2 Камянца цяпер упрыгожвае новае дрэўца – прыгожая ялінка.
З мэтай папулярызацыі беражлівых адносін да лясных рэсурсаў і экалагічнага выхавання моладзі Брэсцкі лясгас правёў дабрачынную акцыю: перадаў сямі ўстановам адукацыі вобласці навагоднія дрэўцы ў кадках.
Сярод гэтых устаноў аказалася і наша школа.
Лясная прыгажуня “паўдзельнічала” ўжо ў навагодніх мерапрыемствах, якія з-за эпідэміялагічнай сітуацыі праходзілі сёлета на ўзроўні класных калектываў. Пасля свят ялінка заняла дастойнае месца на прышкольнай тэрыторыі. А пасадзілі дрэўца Дзед Мароз і Снягурка. Расці, ёлачка, вялікай і прыгожай!
Вольга ШУРКО,
намеснік дырэктара па выхаўчай рабоце
сярэдняй школы № 2 Камянца