Праца ў інтэграваным класе: Дзеці павінны быць разам!

- 20:41Коррекционная педагогика. Опыт, Методичка

 

Святлана ДЗЕМІДЗЕНКА,
настаўнік пачатковых класаў
ДУА “Казлоўшчынская сярэдняя школа”
Дзятлаўскага раёна,
Гродзенская вобласць

 

 

Калі сляпое або глухое дзіця дасягае ў развіцці таго,
што і нармальнае, то дзеці з асаблівасцямі дасягаюць гэтага іншым спосабам, на іншым шляху, іншымі сродкамі,
і для педагога асабліва важна ведаць своеасаблівасць шляху, па якім ён павінен правесці дзіця.

Л.С. Выгоцкі

 

Шмат гадоў я аддала працы з малодшымі школьнікамі. І гэты навучальны год не стаў выключэннем. У маім першым інтэграваным класе навучаецца пяць чалавек з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, у тым ліку адзін вучань з парушэннямі аўтыстычных паводзін. У пачатку новага навучальнага года вельмі перажывала, як пройдзе першая сустрэча вучняў, як яны правільна сябе павядуць, як аб’яднаць усіх, які шлях я павінна выбраць, каб уключыць усіх дзяцей у школьную сістэму і забяспечыць ім камфортныя і добразычлівыя ўмовы.

Для сябе я паставіла дакладную мэту: даць усім выхаванцам магчымасць актыўна ўдзельнічаць у жыцці класа, праяўляць клопат адно пра аднаго. Дэвіз, які я абрала і пад якім працую “Дзеці павінны быць разам!” сапраўды стаў заклікам да грамадства прыняць усіх, ставіцца да ўсіх аднолькава. Механізм працы, пры якім усе дзеці, нягледзячы на свае фізічная, інтэлектуальныя і іншыя асаблівасці павінны быць уключаны ў агульную сістэму адукацыі не просты.

У класе створана гібкае адукацыйнае асяроддзе, якое адпавядае патрабаванням усіх дзяцей, уключаных у працэс навучання і развіцця. Гэта і інфармацыйнае забеспячэнне, і матэрыяльна-тэхнічныя умовы, і пераемнасць паміж мной, настаўнікамі-дэфектолагамі, выхавальнікамі. Непасрэдна ў рамках адукацыйнага працэса ствараю атмасферу эмацыйнага камфорту, фармірую ўзаемаадносіны ў духу супрацоўніцтва і прыняцця асаблівасцей кожнага, таксама фармірую ў вучняў пазітыўную, сацыяльна накіраваную вучэбную матывацыю. Плануючы вучэбныя заняткі, стараюся, каб ні адзін вучань мойго класа не застаўся без увагі. На ўроках прымяняю адэкватныя магчымасцям і патрэбам вучняў метады, прыёмы, формы вучэбнай работы, а таксама ў змесце вучэбнага матэрыяла выдзяляю неабходнае і дастатковае для засваення матэрыяла. А яшчэ мае першакласнікі вельмі любяць сюрпрызныя і гульнявыя моманты. Чакаюць на ўрока спаборніцтваў, інтрыг, міні-пастановак. Такія моманты дазваляюць не толькі звязваць веды з жыццём, а як мага больш закрануць эмоцыі дзетак, бачыць мне кожнага вучня цалкам.

Арганізуючы пазакласную работу ў інтэграваным класе, накіроўваю сваю дзейнасць на раскрыццё творчага патэнцыялу кожнага дзіцяці, уключаю ўсіх вучняў у жыццё класа, школы. Мае першакласнікі былі актыўнымі ўдзельнікамі акцыі “Усміхніся жыццю”, удзельнічалі ў конкурсе малюнкаў “Пра шкодныя звычкі”, у аперацыі “Птушыныя сябры”.

Шмат цікавага нас чакае яшчэ наперадзе. Гэта яшчэ раз падкрэслівае, што абраны мной накірунак правільны, што кожны вучань самавыражаецца як асоба, і тым самым, толькі ўсе разам, толькі адно з адным, мы можам дасягнуць пастаўленых мэт і задач.

Патрэбна адзначыць вялікую ролю супрацоўніцтва з бацькамі. У класе ўстанавіла кантакт з бацькамі ўсіх вучняў без выключэння, растлумачыла задачы, склала план сумеснай дзейнасці. Фармірую ў бацькоў адэвкватныя адносіны да свайго дзіцяці, аказваю эмацыйную падтрымку. Бацькі атрымліваюць дастаткова інфармацыі пра развіццё і навучанне дзетак. Праводжу індывідуальныя гутаркі і кансультацыі па тых ці іншых пытаннях.

Такім чынам, працуючы ў інтэграваным класе, зрабіла вывад: настаўніку важна разумець і прымаць усіх дзетак, улічваць іх індывідуальныя асаблівасці, магчымасці. У кожным вучню патрэбна, найперш, бачыць асобу, якую можна выхаваць і развіць.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий