Хвінявіцкія вучні ў дыялогу пакаленняў

- 8:32ШАГ

 

У чарговы раз сабраліся навучэнцы 8–11-х класаў Хвінявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна на адзіную інфармацыйную гадзіну ШАГ па тэме “Пра духоўныя і маральныя каштоўнасці: дыялог пакаленняў”. Госцем мерапрыемства быў настаяцель Накрышскай Барыса-Глебскай царквы айцец Мікалай.

Спачатку была акрэслена актуальнасць тэмы на сучасным этапе развіцця грамадства. Навучэнцы агучылі іерархію духоўных каштоўнасцей беларускага народа. Засяродзілі ўвагу на тым, што духоўнае адраджэнне – справа агульная. Падчас сустрэчы ўзгадалі пра дзяржаўную прэмію “За духоўнае адраджэнне”, праглядзелі відэаролік па тэме. Усіх лаўрэатаў прэміі аб’ядноўвае адно: кожны з іх старанна працуе, каб сучасныя школьнікі сталі маральна і культурна багацейшымі.

Затым наступны этап – “ Мы разважаем”. Усе прысутныя актыўна ўключыліся ў абмеркаванне агучаных праблем, ніхто не застаўся абыякавым. Зацікавіла прысутных рубрыка “Вузельчык на памяць”, падчас якой паразважалі над выказваннямі старажытнагрэчаскіх і рымскіх філосафаў пра маральныя каштоўнасці чалавека. Нечакана ўзнікла дыскусія: якія каштоўнасці для сучаснай моладзі сапраўдныя, а якія ўяўныя?

Айцец Мікалай падзяліўся з навучэнцамі хрысціянскімі прынцыпамі жыцця, выказаўся, што неабходна з адказнасцю ставіцца да захавання і развіцця культурна-гістарычнай спадчыны.

На імідж-кактэйлі ўзгадалі пра падзвіжніцкую асветніцкую дзейнасць ганаровага Патрыяршага экзарха ўсяя Беларусі Філарэта, яго вялікі асабісты ўклад у духоўнае адраджэнне буларускага народа. У 2006 годзе ён быў удастоены ганаровага звання “Герой Беларусі”.

Апошні крок – “Мы дзейнічаем”. У межах гэтага этапа вучні падзяліліся вопытам па рэалізацыі праекта “Навучы сваё сэрца дабру”, атрымалі памятку “Маральныя асновы жыцця”.

Школа Актыўнага Грамадзяніна паказала, што навучэнцы адказна адносяцца да свайго жыцця, гатовыя самаўдасканальвацца і развівацца, каб прыносіць карысць сваёй Радзіме.

 

Таццяна ЖЫНКО,
настаўнік
Хвінявіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий