ШАГ: Дварчанскі дзіцячы сад – базавая школа Свіслацкага раёна  

- 19:44ШАГ

22 верасня ў Дварчанскім дзіцячым садзе – базавай школе Свіслацкага раёна прайшло мерапрыемства ў рамках праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” для навучэнцаў 5–7-х класаў.

Вучні сталі актыўнымі ўдзельнікамі дыскусіі “Што такое шчасце?” У час мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі адказалі на пытанні пра тое, што такое шчасце, якога чалавека можна назваць шчаслівым, абмеркавалі выказванні вялікіх людзей па гэтай тэме, пазнаёміліся з узроўнямі шчасця, распрацаванымі вучонымі-псіхолагамі, вызначылі тыя якасці, якія павінен развіваць чалавек, каб дасягнуць верхняй прыступкі шчасця, а таксама тыя, што не даюць людзям жыць у згодзе, сфармуліравалі правілы шчаслівага чалавека.

Свае творчыя і інтэлектуальныя здольнасці навучэнцы праявілі ў час складання і абароны праекта “Кветка шчасця”.

Дыскусія прайшла хутка і захапляльна. Мерапрыемства было накіравана на тое, каб дапамагчы навучэнцам зразумець, што ў аснове імкнення чалавека да шчасця ляжаць маральныя якасці і прынцыпы чалавека.

 

Святлана МАЕР,
класны кіраўнік 7-га класа
Дварчанскага дзіцячага сада – базавай школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий