Педагагічная прафесія – гэта тры ў адным. Ты і настаўнік, і маці, і псіхолаг 

- 22:09Персона

Пра свае першыя працоўныя ўражанні расказвае малады спецыяліст, настаўнік англійскай мовы Відамлянскай сярэдняй школы Камянецкага раёна Ганна Пацёмкіна.

 

У гэтым навучальным годзе я ўпершыню пераступіла парог Відамлянскай сярэдняй школы Камянецкага раёна ў якасці настаўніцы англійскай мовы і класнага кіраўніка 5-га класа. Хваляванне ні на хвіліну не пакідала мяне яшчэ з красавіка, калі атрымала накіраванне ў гэтую ўстанову адукацыі.

Калі прымала віншаванні ад вучняў з маім першым Днём настаўніка, успомніла, што яшчэ зусім нядаўна была на іх месцы. Разам з аднакласнікамі хвалявалася, падпісваючы паштоўкі і малюнкі любімым педагогам, дарыла ім букеты кветак.

У першы месяц работы было крыху страшнавата. На перапынках вельмі шумна, урокі карацейшыя за ўніверсітэцкія заняткі… Здавалася, што можна паспець за 45 хвілін? Але з першых прафесійных крокаў мяне ўсяляк падтрымлівалі калегі – настаўнікі і адміністрацыя школы, якія дапамагалі аператыўна вырашаць любыя пытанні.

На маю думку, педагагічная прафесія – гэта тры ў адным. Ты і настаўнік, і маці, і псіхолаг… Сумяшчаць усё – справа няпростая. Не паспееш выканаць адно – а ты ўжо патрэбна ў іншым месцы. Таму даводзіцца быць у пастаянным руху.

Тым не менш працаваць з кожным днём становіцца ўсё больш цікава і захапляльна. Я вельмі задаволена тым, што шлях “маладога байца” давялося праходзіць менавіта ў гэтай школе, дзе працуе дружны і згуртаваны калектыў аднадумцаў. 

 

Ганна ПАЦЁМКІНА,
настаўнік англійскай мовы
Відамлянскай сярэдняй школы
Камянецкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий