ШАГ: Корнадзьскі дзіцячы сад – базавая школы Свіслацкага раёна  

- 11:24ШАГ

У рамках праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” з навучэнцамі 5–6-х класаў Корнадзьскага дзіцячага сада – базавай школы Свіслацкага раёна было праведзена завочнае падарожжа “Мінулае і будучыня Корнадзі”.

У ходзе мерапрыемства школьнікі паглыбілі веды пра мінулае і сучаснае роднага краю, адчулі грамадзянскую адказнасць за будучыню сваёй вёскі і краіны.

Вучні чыталі вершы пра Беларусь і сваю вёску, разглядалі фотаздымкі “Летапіс маёй вёскі”, праглядзелі відэафільм “Мая Корнадзь”.

У госці да піянераў прыйшла Зінаіда Мікалаеўна Лысевіч, старэйшы жыхар Корнадзі. Яна расказала, што раней у вёсцы было ўсяго 25 дамоў, а вакол – непраходнае балота; зімовымі начамі па заснежанай вуліцы хадзілі ваўкі і ніхто не выходзіў за парог дома, калі цямнела. Прамень свету і надзеі з’явіўся ў людзей, калі на нашу зямлю ў 1975 годзе прыйшлі меліяратары, людзі, якія пабудавалі каналы і асушылі балота. Потым выраслі ў вёсцы шматпавярховыя дамы, школа, адміністрацыйныя будынкі, ФАП, дзіцячы садок, магазін, дом культуры.

У канцы ўрока школьнікі выказалі пажаданні сваёй любімай вёсцы.

              

Людміла КАРЦЯЛЕВА,
класны кіраўнік 5–6-х класаў
Корнадзьскага дзіцячага сада – базавай школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий