Скарб беларусаў. Квест-пазл для вучняў 6-7-х класаў да Года гістарычнай памяці

- 11:25Воспитательная работа, Сценарии

Калі цвіце Віцязь? Ці смачная беларуская “Знічка”? Дзе можна пачытаць “Гасцінец”? На гэтыя і іншыя пытанні школьнікі адкажуць, калі акунуцца ў гульню “Скарб беларусаў”. 

Таццяна МАРЦЭВІЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Ёдкаўская сярэдняя школа” Лідскага раёна,
Гродзенская вобласць

 

 

Мэта: захаванне і актуалізацыя ў свядомасці маладога пакалення гістарычнай памяці беларускага народа, папулярызацыя беларускамоўных нацыянальных брэндаў, сімвалаў, прадметаў, выбітных людзей.

Задачы: падтрымліваць цікавасць вучняў да вывучэння беларускай мовы, гісторыі, спрыяць узбагачэнню слоўнікавага складу, развіваць лагічнае мысленне, стварыць умовы для развіцця інтэлектуальных здольнасцей, садзейнічаць выхаванню пачуцця павагі да культурнай спадчыны беларускага народа, роднай мовы, гісторыі.

Абсталяванне: пазлы (24 шт. – місія 1; 14 шт. – місія 2; 12 шт. – місія  3; 3 шт. з выявай карты Рэспублікі Беларусь – для рэфлексіі), куфэрак Скарбніка на мультыбордзе са “скарбам”.

Удзельнікі: дзве каманды, Скарбнік (настаўнік у вобразе захавальніка нацыянальных скарбаў).

Легенда квесту: Скарбнік ахоўвае ў сваім куфэрку важны запавет, змест якога дзеці спазнаюць, калі пройдуць тры місіі, складуць усе пазлы, расшыфруюць словы і растлумачаць зашыфраванае пасланне. Атрымаўшы запавет, юнакі і дзяўчаты змогуць даведацца, які скарб мае беларускі народ.

Умовы гульні: каманды на хуткасць павінны прайсці тры місіі, скласці ў кожным туры пазлы і расшыфраваць тры словы, за якія каманды атрымаюць адзін пазл з выявай карты Рэспублікі Беларусь. Тады Скарбнік адчыніць свой куфэрак са “скарбам”. У канцы гульні ў каманд павінна атрымацца карта нашай краіны і запавет, які ахоўвае Скарбнік. Перамогу атрымае тая каманда, якая першая зможа скласці карту і растлумачыць запавет Скарбніка на ёй.

 

Ход квест-пазла

Скарбнік вітае ўдзельнікаў у квесце, знаёміць каманды з правіламі гульні і легендай.

 

Місія “Гэты скарб не схаваны ў зямлі”

Скарбнік прапануе скласці пазлы і першае зашыфраванае слова:

Першае слова запавету, якое павінна атрымацца: ПАМЯЦЬ.

 

Місія “Спадчыну дзядоў умеем шанаваць”

Скарбнік прапануе скласці пазлы і другое зашыфраванае слова:

Другое слова запавету, якое павінна атрымацца: БАГАЦЦЕ.

 

Місія “Духоўны скарб, высокую вяршыню маем”

Трэцяе слова запавету, якое павінна атрымацца: НАРОДА.

 

Рэфлексія “Куфэрак Скарбніка”

Каманды складаюць карту і тлумачаць запавет на ёй: 

Каментарый Скарбніка. Скарб беларусаў – гэта памяць народа пра мінулае і людзей, якія жылі ў ім, памяць пра матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці і прадметы, якія нам пакінулі нашы продкі. Той народ, які ўмее захоўваць гэты скарб, сапраўды багаты. Скарбнік прапануе паразважаць, як беларусы шануюць памяць пра мінулае на прыкладзе слоў квесту.

У дапамогу камандам прапануецца “Куфэрак Скарбніка” (на мультыбордзе):

Слова і яго традыцыйнае значэнне Назва брэнда, сімвала, прадпрыемства, выбітнай асобы і іншых паняццяў
Куфар – прадмет побыту “Куфар” – рэсурс аб’яў у інтэрнэце, які дзейнічае з 2010 года
Пярун – удар грому Гатунак груш, бог грому і маланкі
Нёман – рака Назва футбольнага клуба ў горадзе Гродна, назва шклозавода ў горадзе Бярозаўка Лідскага раёна
Віцязь – воін Гатунак яблыкаў, назва прадпрыемства па вырабе тэлевізараў і бытавой тэхнікі
Брыль – капялюш або казырок шапкі Прозвішча беларускага пісьменніка Янкі Брыля
Скарб – каштоўнасці, маёмасць Гатунак бульбы
Цмок – змей Слова выкарыстана ў назве баскетбольнага клуба “Цмокі-Мінск”, у некаторых мясцовасцях Беларусі цмокам называюць вясёлку
Буслік – дзіцяня бусла Сетка супермаркетаў для дзяцей
Гасцінец – шырокая дарога, пачастунак Часопіс
Мілавіца – назва планеты Венера Швейная фабрыка бялізны
Колас – суквецце злакаў Псеўданім беларускага пісьменніка Якуба Коласа
Знічка – зорка, якая падае Назва цукеркі
Мяцеліца – прыродная з’ява Народны танец
Пралеска – кветка Дзіцячы часопіс
Зубраня – дзіцяня зубра Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр
Крапіва – расліна Псеўданім беларускага пісьменніка Кандрата Атраховіча
Волат – асілак Мінскі завод колавых цягачоў
Слодыч – салодкі смак Кандытарская фабрыка
Купала – народнае свята Івана Купала Псеўданім беларускага пісьменніка Янкі Купалы

Настаўнік можа паведаміць, што некаторыя словы выкарыстоўваюцца для назвы іншых найменняў. Пры жаданні вучні могуць звярнуцца да дадатковай літаратуры.

У канцы квест-пазла аб’яўляецца каманда-пераможца, вучні робяць вывад – беларусы захоўваюць гістарычную памяць народа, калі называюць беларускімі словамі прадпрыемствы, установы, выкарыстоўваюць у якасці псеўданімаў родныя словы. 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий