16 верасня 2022 года ў “Настаўніцкай газеце” выйшаў новы арганізацыйна-практычны дадатак “Школа кіравання”. Яго мэтавая аўдыторыя — дырэктары, намеснікі дырэктараў школ, гімназій і ліцэяў.
Гэты навучальны год стаў адметным дзякуючы ўступленню ў сілу новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі, якая суправаджаецца вялікай колькасцю прынятых пастаноў. Таму ў нашым новым дадатку мы паспрабуем дапамагчы дырэктарам і іх намеснікам разабрацца ў нюансах новага ў профільным заканадаўстве. Акрамя таго, будзем весці гаворку і пра набалелае.
У планах — разгляд дзейнасці дырэктара ад А да Я з каментарыямі і тлумачэннямі спецыялістаў.
У сённяшнім нумары: асноўныя змяненні новай рэдакцыі кодэкса; асаблівасці работы з персанальнымі данымі, нюансы арганізацыі аховы працы.