Таццяна КЛАЧКОВА,
настаўнік матэматыкі
ДУА “Субацкі НПК дзіцячы сад – сярэдняя школа”
Ваўкавыскага раёна,
Гродзенская вобласць
Клас: 11-ы.
Тып урока: урок адпрацоўкі ўменняў і навыкаў.
Мэта ўрока: адпрацоўка ўменняў і навыкаў рашэння задач на знаходжанне аб’ёма піраміды.
Задачы ўрока:
– ствараць умовы для фарміравання каштоўнаснай кампетэнцыі праз рашэнне практычных задач на знаходжанне аб’ёма піраміды;
– ствараць умовы для фарміравання кампетэнцыі самавызначэння праз вызначэнне асобасна значымай мэты, ажыццяўленне рэфлексіі і самаацэнкі;
– ствараць умовы для фарміравання вучэбна-пазнавальнай кампетэнцыі праз неабходнасць вызначэння і выканання паслядоўных дзеянняў па дасягненні мэты;
– ствараць умовы для фарміравання матэматычнай кампетэнцыі праз неабходнасць прымянення разнастайных прыёмаў мысліцельнай дзейнасці ў працэсе работы з матэрыяламі ўрока.
Метады: рэпрадуктыўныя.
Ход урока
I Арганізацыйна-матывацыйны этап
1 Арганізацыя пачатку ўрока
Дыдактычная задача: падрыхтоўка навучэнцаў да работы на ўроку.
Рэфлексійная дзейнасць навучэнцаў: самаправерка.
Дзейнасць настаўніка па забеспячэнні рэфлексіі: праверка гатоўнасці.
Метады: славесныя.
Арганізацыйная форма: калектыўная.
Слайд 1. Аб’ём піраміды
2 Пастаноўка мэты і задач урока
Дыдактычная задача: забяспечыць пастаноўку мэты і задач урока.
Рэфлексійная дзейнасць навучэнцаў: пастаноўка мэты вучэбнай дзейнасці.
Дзейнасць настаўніка па забеспячэнні рэфлексіі: пастаноўка мэты і задач.
Метады: славесныя.
Арганізацыйная форма: калектыўная.
Слайд 2
– Сёння мы працягнем вучыцца рашаць задачы на знаходжанне аб’ёма піраміды, разгледзім прымяненне формулы аб’ёма піраміды пры рашэнні практычных задач.
– Якія задачы вы паставіце перад сабой? Да якіх вынікаў будзеце імкнуцца?
3 Праверка дамашняга задання
Дыдактычная задача: забяспечыць праверку дамашняга задання.
Рэфлексійная дзейнасць навучэнцаў: выкананне тэста.
Дзейнасць настаўніка па забеспячэнні рэфлексіі: арганізацыя праверкі дамашняга задання.
Метады: практычныя.
Арганізацыйная форма: індывідуальная.
Выкананне тэста
1. Вызначыце формулу для знаходжання аб’ёма піраміды.
2. Вылічыце аб’ём піраміды з плошчай асновы 25 см2 і вышынёй 6 см.
3. З формулы аб’ёма піраміды выразіце вышыню.
4. У аснове піраміды – квадрат са стараной 7 см. Знайдзіце аб’ём піраміды, калі яе вышыня 10 см.
5. З формулы аб’ёма піраміды выразіце плошчу асновы:
Слайд 3. Праверка тэста.
4 Актуалізацыя ведаў навучэнцаў
Дыдактычная задача: забяспечыць падрыхтоўку навучэнцаў да работы на ўроку.
Рэфлексійная дзейнасць навучэнцаў: выкананне вусных практыкаванняў.
Дзейнасць настаўніка па забеспячэнні рэфлексіі: арганізацыя вуснай работы на ўроку.
Метады: славесныя, наглядныя.
Арганізацыйная форма: калектыўная.
а) Закончы сказ.
– Калі бакавыя канты піраміды роўныя, то піраміда праецыруецца… (у цэнтр апісанай акружнасці).
– Калі бакавыя канты складаюць з плоскасцю асновы роўныя вуглы, то вышыня піраміды праецыруецца… (у цэнтр апісанай каля асновы акружнасці).
– Калі двухгранныя вуглы пры аснове піраміды роўныя, то вяршыня праецыруецца… (у цэнтр упісанай у аснову акружнасці).
Слайд 4, 5
б) Рашыце задачу.
Знайдзіце аб’ём піраміды, вышыня якой 3 м, а ў аснове прамавугольнік са старанамі 1 м і 2 м.
в) Рашыце задачу.
У правільнай чатырохвугольнай пірамідзе вышыня – 3 м, бакавы кант – 5 м. Знайдзіце яе аб’ём.
г) Рашыце задачу.
Знайдзіце аб’ём правільнай трохвугольнай піраміды, старана асновы якой роўная 1 м, вышыня – 2 м.
д) Аснова піраміды – прамавугольнік са старанамі 9 м і 12 м; усе бакавыя канты – 12,5 м. Знайдзіце аб’ём піраміды.
II Трэніровачна-карэкцыйны этап
Дыдактычная задача: забяспечыць работу па адпрацоўцы ўменняў і навыкаў.
Рэфлексійная дзейнасць навучэнцаў: рашэнне задач.
Дзейнасць настаўніка па забеспячэнні рэфлексіі: арганізацыя работы па адпрацоўцы ўменняў і навыкаў.
Метады: практычныя.
Арганізацыйная форма: калектыўная работа, работа ў парах.
Разгледзім рашэнне задач.
а) У саўгасе пачата будаўніцтва штучнай сажалкі ў форме правільнай чатырохвугольнай усечанай піраміды са старанамі 16 м і 24 м, глыбіні 3 м. Колькі кубаметраў грунта патрэбна вынуць для выканання сажалкі?
б) Гранітная падстаўка мае выгляд усечанай піраміды вышынёй 3,6 м з квадратнымі асновамі, даўжыні старон асноў – 2 м і 2,8 м. Знайдзіце масу падстаўкі, калі ўдзельная шчыльнасць граніту 2,5 г/см3.
– Якія веды аб уласцівасцях геаметрычных цел нам патрэбны, каб рашыць задачу?
Работа з падручнікам. № 289 і 291.
III Кантрольна-рэфлексійны этап
Дыдактычная задача: забяспечыць праверку засваення матэрыялу.
Рэфлексійная дзейнасць навучэнцаў: выкананне самастойнай работы.
Дзейнасць настаўніка па забеспячэнні рэфлексіі: арганізацыя самастойнай работы.
Метады: практычныя.
Арганізацыйная форма: індывідуальная.
Рашыце задачу
У аснове піраміды Хеопса – квадрат, са старанамі 230 м, тангенс нахіла бакавой грані да плоскасці асновы роўны 1,2 м. Знайдзіце аб’ём самай высокай егіпецкай піраміды, калі аснова вышыні знаходзіцца ў цэнтры квадрата.
Слайд 6 (самаправерка)
IV Рэфлексія
Дыдактычная задача: аналіз паспяховасці дасягненняў навучэнцаў.
Рэфлексійная дзейнасць навучэнцаў: самааналіз, самаацэнка.
Дзейнасць настаўніка па забеспячэнні рэфлексіі: агульны аналіз урока.
Метады: славесныя.
Арганізацыйная форма: калектыўная.
– Якія задачы вы ставілі перад сабой? Ці ўсё атрымалася? Над чым яшчэ трэба папрацаваць? Якія задачы вы паставіце перад сабой на наступны ўрок?
Слайд 7
V Дамашняе заданне
№ 292, № 269
Слайд 8.