Выкарыстанне вэб-сэрвісаў пры арганізацыі паўтарэння і сістэматызацыі ведаў першакласнікаў у час зімовых канікулаў

- 9:14Методичка, Начальная школа. Внеклассная работа

Займальныя заданні для вучняў 1-га класа, дзякуючы якім дзеці ў хатніх умовах змогуць паўтарыць пройдзены вучэбны матэрыял, а таксама правілы паводзін на зімовых канікулах.

Вольга РАВІНСКАЯ,
настаўнік пачатковых класаў
ДУА “НПК Вялікашылавіцкі яслі-сад – базавая школа
Слонімскага раёна”,
Гродзенская вобласць

 

Чым заняць першакласніка на зімовых канікулах? Як матываваць дзіця паўтарыць пройдзенае?

Як вядома, у 1-м класе дамашнія заданні не задаюцца па ўсіх вучэбных прадметах на працягу ўсяго навучальнага года. Але не будзе лішнім у час канікулаў паўтарыць вывучанае.

Калі спытаеш у дзяцей, чым яны любяць займацца, адразу пачуеш: маляваць і гуляць у камп’ютарныя гульні. Ад гэтых захапленняў я і адштурхнулася.

Ужо доўгі час карыстаюся сэрвісам LearningApps.org, якія дазваляе складаць пазнавальныя заданні як для ўрокаў, так і ў пазаўрочнай дзейнасці. Выкарыстоўваючы гэты сэрвіс, я распрацавала займальныя заданні для вучняў 1-га класа, дзякуючы якім дзеці ў хатніх умовах змогуць паўтарыць пройдзены вучэбны матэрыял, а таксама правілы паводзін на зімовых канікулах.

 

Хітрыкі злога чараўніка пад Новы год

Гэтая незвычайная гісторыя здарылася напярэдадні Новага года. Вялікая прыгожая ёлка ўжо стаяла пасярэдзіне пакоя. Яна весела падмігвала рознакаляровымі агеньчыкамі. Толькі ёлачныя шары на ёй былі сумныя-сумныя. А справа вось была ў чым…

Увесь год яны ляжалі ў цёмнай каробцы і марылі аб цудоўным дні, калі апынуцца на навагодняй ёлцы. І вось гэты дзень настаў. Іх дасталі з цеснай каробкі і развесілі на пухнатых яловых лапах. Але злы чараўнік пазайздросціў ёлцы-прыгажуні і выкраў колеры ўсіх цацак. Сталі яны ўсе бясколерныя і непрыгожыя.

Толькі вы, першакласнікі, зможаце перамагчы злога чараўніка і зрабіць ёлку сапраўднай прыгажуняй. А для гэтага вам неабходна рассакрэціць колер кожнай цацкі і размаляваць усе ёлачныя шары (Дадатак 1).

Кожны ёлачны шар мае свой  QR-код (Дадатак 2), які дапаможа вам перайсці да гульні. Калі вы правільна выканаеце заданні гульні, то атрымаеце падказку – колер ёлачнага шара.

 

Такім чынам, дзякуючы выкарыстанню вэб-сэрвісаў пры арганізацыі паўтарэння і сістэматызацыі ведаў першакласнікаў расце матывацыя вучэбнай дзейнасці і ўзровень якасці ведаў вучняў.

Дадатак 1 Дадатак 2

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий