Інтэрактыўны плакат Our Motherland (the Republic of Belarus) для выкарыстання на ўроках замежнай мовы  

- 14:16II И III СТУПЕНИ, ИНОСТРАННЫЙ ЯЗЫК, Иностранный язык. Материалы к урокам, Методичка

Кожную старонку інтэрактыўнага плаката можна выкарыстоўваць як на асобных этапах урока, так і на розных уроках. Інтэрактыўны плакат не прывязаны ні да якога вучэбна-метадычнага комплексу, таму можа вывучацца і самастойна.

Вольга БУЙКО,
настаўнік замежных моў
ДУА “Сярэдняя школа № 4 імя П.І.Батава г. Слоніма”,
Гродзенская вобласць

 

 

Сучасны ўрок замежнай мовы нельга ўявіць без выкарыстання лічбавых тэхналогій. Таму на ўроках замежнай мовы мною часта выкарыстоўваюцца інтэрактыўныя плакаты, створаныя ў сэрвісах qenial.ly і thinglink.com.

Што ж такое інтэрактыўны анлайн-плакат?

Плакат – гэта мультымедыйная вэб-старонка або мультымедыйны плакат, на якім можа быць прадстаўлена інфармацыя ў розным выглядзе: тэксты, фота, відэа, гукавыя файлы, графіка, спасылкі і інш.

У працэсе навучання інтэрактыўны плакат дазваляе дасягнуць двух вельмі важных вынікаў:

– за кошт выкарыстання інтэрактыўных элементаў уцягнуць навучэнца ў працэс атрымання ведаў;
– за кошт выкарыстання розных мультымедыя і 3D-аб’ектаў дабіцца максімальнай нагляднасці інфармацыі.

Выкарыстанне інтэрактыўных плакатаў дазваляе зрабіць змест курса нестандартным і прывабным для вучня:

– забяспечыць пасільнасць засваення матэрыялу для навучэнцаў рознага ўзроўню падрыхтоўкі;
– даваць рознаўзроўневыя заданні, заданні для групавой працы, праекты;
– забяспечыць паўтарэнне раней пройдзенага матэрыялу на фоне навізны відаў дзейнасці;
– забяспечыць курс неабходнымі даведачнымі матэрыяламі.

 

Зараз я хачу расказаць пра мой інтэрактыўны плакат Our Motherland (the Republic of Belarus)
(
https://view.genial.ly/633daa6f4f241900110debd4/interactive-image-our-motherland-the-republic-of-belarus), створаны для вучняў 6–8-х класаў пры праходжанні тэм пра нашу краіну. Кожную старонку інтэрактыўнага плаката можна выкарыстоўваць як на асобных этапах урока, так і на розных уроках. Інтэрактыўны плакат не прывязаны ні да якога вучэбна-метадычнага комплексу, таму можа вывучацца і самастойна.

Мэта інтэрактыўнага плаката Our Motherland (the Republic of Belarus): фарміраванне ў навучэнцаў іншамоўнай камунікатыўнай кампетэнцыі шляхам апускання ў мультымедыйнае асяроддзе навучання.

Задачы:

– садзейнічаць пашырэнню лексічнага запасу навучэнцаў;
– садзейнічаць удасканаленню моўных і маўленчых уменняў і навыкаў;
– садзейнічаць удасканаленню навыкаў чытання;
– фарміраваць пазітыўнае стаўленне да вывучэння мовы;
– садзейнічаць развіццю пачуцця патрыятызму.

Плакат складаецца з сямі старонак, прысвечаных геаграфічнаму становішчу Рэспублікі Беларусь і яе сімвалам, нацыянальнай кухні, жывёльнаму і расліннаму свету, выдатным людзям і славутасцям краіны, а таксама яе гісторыі. Кожная старонка ўключае тэкставую інфармацыю, прэзентацыі, аўдыязапісы, кароткія відэа з youtube.com, заданні learningApps.com і wordwall.net.

Мае вучні с вялікім захапленнем чакаюць урокі, на якіх мы карыстаемся такімі плакатамі і часта выконваюць заданні і дома.

Такім чынам, выкарыстанне на ўроках інтэрактыўных плакатаў дае магчымасць павысіць пазнавальную актыўнасць вучняў і эфектыўнасць успрымання імі вывучаемага матэрыялу.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий