Беларуская мова і літаратура. Сцэнарыі

Склон назоўнікаў. Асновы назоўнікаў. Урок беларускай мовы ў 6-м класе

- 9:15БЕЛАРУСКАЯ МОВА І ЛІТАРАТУРА, Беларуская мова і літаратура. Сцэнарыі, Методичка

Гэта незвычайны ўрок, пабудаваны ў форме квесту пад назвай “Зямля пад белымі крыламі”. Зразумела, назву яму даў цікавы і пазнавальны нарыс Уладзіміра Караткевіча, прысвечаны нашай Радзіме. Вучні працуюць на сямі станцыях: “Родная хацінка”, “На ростанях”, “Сур’ёзныя партрэты”, “Або пан, або прапаў”, “Бабульчына камора”, “Перунова неспадзяванка” і “Спадчына”. На кожнай станцыі дзецям неабходна выканаць пастаўленыя настаўнікам задачы.

Анатоль Грачанікаў, “Верасень”. Майстэрства паэта ў стварэнні вобраза восені. Урок беларускай літаратуры ў 5-м класе

- 9:32Беларуская мова і літаратура. Сцэнарыі, Методичка

  Аксана ВАНЧУК,настаўнік беларускай мовы і літаратурыДУА “Гімназія № 1 г. Дзятлава”,Гродзенская вобласць             Мэта…

Читать дальше

Фразеалагізмы. Роля фразеалагізмаў у маўленні. Урок беларускай мовы ў 5-м класе

- 11:12БЕЛАРУСКАЯ МОВА І ЛІТАРАТУРА, Беларуская мова і літаратура. Сцэнарыі, Методичка

– А чаму ж мы не ўзялі з сабой касу? – спытала малая Верачка, калі машына спынілася.
– А навошта нам каса ў лесе? Мы ж за грыбамі прыехалі! – здзівіўся тата.
– Я чула, як ты ўчора казаў бабулі, што грыбоў сёлета хоць касой касі!
Настаўнік: Чаму дзяўчынка задала такое пытанне? (Непаразуменне выйшла па прычыне ўжывання фразеалагізма “хоць касой касі”, значэнне якога дзяўчынка не ведала.)
Настаўнік: Дзе ў тэксце схавалася граматычная памылка? (Форма “за грыбамі” ўжыта няправільна. Правільна гаварыць “у грыбы”.)

Змяненне займеннікаў. Асабовыя займеннікі, іх змяненне, утварэнне і правапіс. 6-ы клас

- 11:55БЕЛАРУСКАЯ МОВА І ЛІТАРАТУРА, Беларуская мова і літаратура. Сцэнарыі, Методичка

Мэты ўрока – актуалізаваць і паглыбіць веды пра асабовыя займеннікі, пашырыць веды пра іх семантыку; вучыць вызначаць марфалагічныя прыметы асабовых займеннікаў,…

Читать дальше

Распрацоўка ўрока на тэму “Насіце на руках бацькоў…” (на аснове казкі У.Караткевіча “Нямоглы бацька”). 5-ы клас

- 9:43БЕЛАРУСКАЯ МОВА І ЛІТАРАТУРА, Беларуская мова і літаратура. Сцэнарыі, Методичка

Інтэрактыўныя гульні фарміруюць устойлівы інтарэс да пазнання, ажыўляюць атмасферу ўрока, здымаюць напружанне, актывізуюць вучняў, набліжаюць вучобу да жыццёвых сітуацый, ствараюць пазітыўную адукацыйную прастору. Гульнявыя моманты на розных этапах урока дазваляюць разнастаіць працэс навучання. Правільна выкарыстаная ролевая гульня (напрыклад, “Суд над героем” на ўроку “Насіце на руках бацькоў…” (на аснове казкі У.Караткевіча “Нямоглы бацька”) дапамагае развіваць маўленчыя ўменні і навыкі, стымулюе разумовую дзейнасць, развівае ўвагу.

Правілы пабудовы складаных сказаў (складаназалежных), знакі прыпынку. План урока па беларускай мове ў 11-м класе

- 11:11БЕЛАРУСКАЯ МОВА І ЛІТАРАТУРА, Беларуская мова і літаратура. Сцэнарыі, Методичка

Форма арганізацыі ўрока садзейнічае праяўленню сфарміраванай актыўнай грамадзянскай пазіцыі вучняў, раскрыццю асабістых якасцей моладзі ў адносінах да сваёй будучыні, знаёмству…

Читать дальше

Я.Колас “Песня ляснога жаваранка”. Урок беларускай літаратуры ў 5-м класе

- 16:16БЕЛАРУСКАЯ МОВА І ЛІТАРАТУРА, Беларуская мова і літаратура. Сцэнарыі, Методичка

Я.Колас пісаў : “Я заўсёды імкнуўся адгадаць, пра што спяваюць жаўранкі: я быў упэўнены, што ў іх свае патрэбы, з якімі яны звярталіся да неба. Іншы раз мне здавалася, што я правільна разумею сэнс песень. Помню такі выпадак. Была вясенняя раніца. Я стаяў пасярод двара, увесь аддаўшыся песні жаваранка. Спяваў ён неяк асабліва. У гуках чулася нешта важнае і сур’ёзнае. І спяваў ён вельмі доўга. Раптам мне здалося, што жаваранак размаўляе з Богам і аб нечым яго просіць. Ах, як хочацца ведаць мову птушак…”

Андрэй Федарэнка. “Падслуханая казка”. Аўтарская інтэрпрэтацыя гісторыі паходжання кветак маргарытак у розных краінах Еўропы. Урок беларускай літаратуры ў 5-м класе

- 11:07БЕЛАРУСКАЯ МОВА І ЛІТАРАТУРА, Беларуская мова і літаратура. Сцэнарыі, Методичка

“Я зноў расту паўсюль, дзе толькі могуць умацавацца карані, і я хачу, каб бегалі па мне басанож, каб зрывалі мяне і варажылі на маіх пялёстках шчаслівыя дзеці, хачу радаваць вочы і адаграваць душы дарослых…” (Андрэй Федарэнка).