Вытворчая брыгада лідскай школы

- 8:08ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Штогод у сярэдняй школе № 11 Ліды ў чэрвені дзейнічае вытворчая брыгада.

 Сёлета брыгада была створана з дваццаці юнакоў і дзяўчат, вучняў 8-х класаў. Пад кіраўніцтвам настаўніка працоўнага навучання Віктара Чырвонага навучэнцы працавала на працягу дзесяці дзён.

Школьнікі атрымалі магчымасць стварыць на практыцы сваімі рукамі тое, што ў тэорыі яны вывучалі на занятках. Праца вытворчай брыгады была накіравана, у першую чаргу, на добраўпарадкаванне прышкольнай тэрыторыі. Таксама юнакі і дзяўчаты займаліся рамонтам школьнай мэблі, працай з бібліятэчным фондам.

Сёння працоўная брыгада лідскай сярэдняй школы № 11 можа падводзіць першыя вынікі сваёй дзейнасці. Папрацаваўшы з энтузіязмам у адной камандзе, вучні ганарацца тым, што іх праца стала, няхай і невялікім, але ўкладам у падрыхтоўку школы да новага навучальнага года.

 

Наталля АНАШКЕВІЧ,
класны кіраўнік 8 “Б” класа
сярэдняй школы № 11 Ліды

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий