Пазнавальныя экскурсіі па гістарычных месцах Гродна і Гродзенскай вобласці праводзяць навучэнцы сярэдняй школы № 39 Гродна ў кабінеце гісторыі. Экспазіцыя “Мая Радзіма — Беларусь” і цікавы аповед юных экскурсаводаў дазваляюць шмат даведацца пра мінулае і сучаснае дойлідства краіны.