Падарожжа па краіне смеху

- 14:32ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Дзень смеху дапамагае нам лішні раз парадавацца, пагуляць, павесяліцца і сустрэць вясну з цудоўным настроем.

  

1 красавіка ў нашай групе прайшоў музычна-забаўляльны вольны час “Падарожжа па краіне смеху”. Свята пачалося з вясёлай песні Ул. Шаінскага “Усмешка”. Пакуль дзеці танцавалі і весяліліся, з’явіўся клоўн Клёпа. Ён прапанаваў адправіцца ў падарожжа. Вялікай і вясёлай кампаніяй хлопчыкі і дзяўчынкі адправіліся на дыване-самалёце ў чароўнае падарожжа.

Першай станцыяй, куды трапілі дзеці, была Весяляндыя. Тут мы танцавалі і весяліся пад «Танец маленькіх качанят». Наступнымі станцыямі былі Уважлівая і Жартоўная. Наш госць гуляў з намі і загадваў пацешныя загадкі. Не абышлося без жартоўнага задання ад клоўна Клёпы. Нашым дзецям трэба было загнаць паветраны шар у вароты. Выкананне гэтага задання выклікала ў дзяцей шмат эмоцый: яны смяяліся, весяліліся і стараліся дапамагчы адзін аднаму.

Скончылася наша свята рухомай гульнёй «Злаві мяне». На развітанне клоўн падарыў дзецям мыльныя бурбалкі. Вясёлы смех не сціхаў у нашай групе цэлы дзень.

Таццяна БУЙВАЛ,
выхавальнік ДУА “Любчанскі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці Навагрудскага раёна”

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий