У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці Свіслачы стала добрай традыцыяй арганізоўваць фотазоны да розных святаў і мерапрыемстваў: на Новы год, Масленіцу, Дзень маці, 8 Сакавіка.
Фотазоны карыстаюцца поспехам у дарослых і дзяцей, якія з задавальненнем пазіруюць перад камерай. А ў працэсе здымак адбываецца фармiраванне станоўчага эмацыянальнага фону ў дзяцей і бацькоў.
У гэтым годзе мы будзем святкаваць 75-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. 9 Мая – свята, значнасць якога цяжка пераацаніць. З мэтай выхавання маральна-патрыятычных пачуццяў у дашкольнікаў арганізавана фотозона «Я памятаю! Я ганаруся!».
Тут дзеці не толькі фатаграфуюцца, але і слухаюць расказы аб франтавых і працоўных подзвігах старэйшых членаў сям’і, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Такім чынам мы прывiваем дзецям такія важныя паняцці, як абавязак перад Радзімай, любоў да Бацькаўшчыны. Важна даць зразумець дзецям, што мы перамаглі таму, што любім сваю Радзіму, а Радзіма шануе сваіх герояў, якія аддалі жыццё за шчасце будучых пакаленняў.
Паказаць праз малое вялікае, залежнасць паміж дзейнасцю аднаго чалавека і жыццём ўсіх людзей – вось што важна для выхавання маральна-патрыятычных пачуццяў.
Святлана ПЯСНЯК,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г. Свіслач»