У сярэдняй школе № 1 г. п. Карэлічы працаваў школьны аздараўленчы лагер «Малышок» з дзённым знаходжаннем, дзе адпачылі 17 навучэнцаў ва ўзросце 6–13 гадоў. На працягу шасці дзён для дзяцей рэалізоўваўся праект «Вясновыя забавы».
Кожны дзень жыцця лагера праходзіў пад сваім дэвізам. Напрыклад, серада – «Дзень вясновых мелодый», пятніца – «Дзень вясновага адкрыцця». Па традыцыі дзень адкрыцця лагера пачаўся з забаўляльнай праграмы «Вясна на парозе». Дзеці вызначылі назву свайго атрада, дэвіз, пераклічку. Яркай атрымалася музычна-забаўляльная праграма «Тонкія струны душы». Хлопчыкі і дзяўчынкі ад чыстага сэрца жадалі адзін аднаму шчасця і дабрабыту.
Мерапрыемства «Добры дзень, кніга!» было прысвечана 215-годдзю з дня нараджэння Г.-Х. Андэрсана. Рабяты прагледзелі відэафільм аб жыцці казачніка, на творах якога вырасла не адно пакаленне чытачоў, потым з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны, пазнавалі герояў казак.
На працягу ўсіх шасці дзён з дзецьмі праводзіліся гульні на згуртаванне калектыву: «Абрыў», «Пераадолець перашкоду», «Збяры праменьчыкі», «Абыдзі лужыну». У гэтыя гульні дзеці змогуць гуляць потым і на дваровых пляцоўках.
На працягу ўсёй работы лагера вялікая ўвага надавалася ўмацаванню здароўя навучэнцаў. Згэтай мэтай праводзіліся інфармацыйныя хвілінкі, штодня – ранішняяз арадка, спартыўная гульня «Вясёлыя старты», спартыўныя спаборніцтвы «Хутчэй, мацней, вышэй», віктарына «Спорт вакол нас», турніры па шашках і шахматах, боўлінгу, прагулкі на свежым паветры. Фельчар-валеолаг С.Санцэвічяшчэ раз нагадала дзецям абтым, што яны самі ў адказе за сваё здароўе.
У дзіцячым аздараўленчым лагеры асаблівая ўвага надавалася бяспечным умовам знаходжання дзяцей і патрабаванням санітарных правілаў. Для навучэнцаў было прадугледжана трохразовае збалансаванае харчаванне, быў арганізаваны дзённы сон. Шэсць дзён праляцелі хутка, цікава і насычана. Дзеці змаглі сябе рэалізаваць, праявіўшы актыўнасць і ініцыятыву, умацавалі здароўе, у многіх з’явілася жаданне адпачыць у лагеры летам. «Малышок» і выхавальнікі рады будуць прыняць кожнага.
Іна СУДНІК,
дырэктар лагера «Малышок»