Гімназія і ГІС

- 20:30Воспитательная работа, Опыт

 

Ганна СОКАЛ,  
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
гімназіі Мсціслава

 

Павышэнне даследчага патэнцыялу і рэалізацыя экалагічных ведаў вучняў з дапамогай укаранення геаінфармацыйных тэхналогій для фарміравання неабходных кампетэнцый у будучых выпускнікоў школ з’яўляецца адным з патрабаванняў сучаснасці.

  

У бягучым навучальным годзе наша гімназія пачала рэалізацыю інавацыйнага праекта «Укараненне геаінфармацыйных тэхналогій у практыка-арыентаваную навучальную і даследчую дзейнасць навучэнцаў на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі для дасягнення мэтаў ўстойлівага развіцця рэгіёну».

Мэта інавацыі: павышэнне даследчага патэнцыялу і рэалізацыі экалагічных ведаў вучняў з дапамогай ўкаранення геаінфармацыйных тэхналогій. Праект рэалізуецца творчай групай педагогаў. Навуковым кансультантам з’яўляецца Наталля Барысаўна Тупіцына, старшы выкладчык кафедры прыродазнаўства Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці з’яўляюцца распрацоўка геаінфармацыйных рашэнняў пры вывучэнні гісторыі і культуры роднага краю, вывучэнне рэдкіх відаў раслін і жывёл Мсціслаўскага раёна, запаведных маршрутаў роднай зямлі, аналіз яе эколага-фларыстычнай біяразнастайнасці. Адным з эфектыўных сучасных інструментаў рэалізацыі задач праекта з’яўляецца ўкараненне геаінфармацыйных тэхналогій у навучальную і даследчую дзейнасць навучэнцаў.

З моманту рэалізацыі практычнага этапу праекта нашы навучэнцы асвойваюць методыку праектавання геаінфармацыйнага прадукту, вучацца выкарыстоўваць інфармацыйна-камунікацыйныя тэхналогіі і картаграфічныя вэб-сэрвісы для арганізацыі экалагічна значных спраў, авалодваюць методыкай прымянення рэсурсаў, якія забяспечваюць самаарганізацыю дзейнасці.

У лютым наша гімназія атрымала ліцэнзію ArcGIS for Schools Bundle – Small, якая дазволіла мець падпіску ArcGIS Online на 50 бясплатных імянных карыстальнікаў да лютага 2021 года. Дадзены грант даў магчымасць выкарыстоўваць ГІС-тэхналогіі для збору першаснай інфармацыі ў рамках інавацыйнага праекту, прадугледзець павышэнне ведаў, уменняў і навыкаў, атрыманых на ўроках, а таксама атрыманне новых ведаў, якiя не прадугледжаны школьнай праграмай.

З дапамогай праграмы ArcGIS Online створаны электронныя карты: «Экалагічны маршрут Мсціслаўскага раёна», «Рэдкія віды жывёл і раслін Мсціслаўскага раёна», «Хрысціянскія святыні Мсціслаўшчыны».

Экалагічная бяспека кожны дзень – адзін з кірункаў распрацоўкі геаінфармацыйных рашэнняў. У сувязі з гэтым мы таксама рэалізавалі шэраг мерапрыемстваў. Была арганiзавана сустрэча з прадстаўнікамі Мсціслаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Навучэнцы прынялі ўдзел у сусветным Дні ачысткі ўзбярэжжаў – ачысцілі берагавую лінію ракі Віхры ад бытавога смецця і адходаў жыццядзейнасці чалавека.

Наша ўстанова адукацыі актыўна ўдзельнічала ў еўрапейскiм тыдні мабільнасці. Адбыліся выстава малюнкаў «Дыхаць чыстым паветрам – гэта цудоўна», пешыя прагулкі па памятных мясцінах Мсціслава. Прайшла акцыя па пасадцы зялёных насаджэнняў «Дзень дрэва». А яшчэ нашы вучні і настаўнікі далучаліся да акцыі «Сусветны дзень без аўтамабіля», перасеўшы з асабістага аўто на ровар.

У рамках правядзення дэкады «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» было тэматычна аформлена фае гімназіі, арганізавана выстава вырабаў з другаснай сыравіны «Цуды са смеццевага кошыку», конкурс касцюмаў «Эка-мода». Навучэнцы прынялі ўдзел у інтэрнэт-конкурсе «Эка-слоган для гімназіі». «Чыстыя думкі – чысты свет» – такога дэвізу павінны прытрымлівацца ў жыцці ўсе жыхары планеты Зямля. У Дзень энергазберажэння мы правялі акцыю «Скарбонка ідэй», дзе былі сабраныя дзіцячыя прапановы па больш рацыянальным выкарыстанні электрычнасці, вады, цяпла дома і ў школе. Па выніках збору інфармацыі навучэнцамі была складзена памятка «Энергазберажэнне – першы крок да ўстойлівага развіцця».

З мэтай прыцягнення ўвагі да праблем абароны і аховы хваёвых насаджэнняў у пераднавагодні перыяд, вучні прапанавалі альтэрнатыву – выраб ялінак сваімі рукамі з розных матэрыялаў. Была праведзена і адпаведная выстава «Эка-елка».

Да Сусветнага дня водных рэсурсаў навучэнцы гімназіі стварылі і распаўсюдзілі міні-памяткі па эканоміі вады ва ўстанове адукацыі. У сакавiку была праведзена штогадовая акцыя «Гадзіна Зямлі» пад дэвізам «Мяняй сябе, а не планету».

На працягу года праходзіла акцыя па зборы другаснай сыравіны «Збярэм! Здадзiм! Перапрацуем!». Навучэнцы і работнікі гімназіі займаюцца зборам макулатуры, ПЭТ-сыравіны, металалому, шкла, якія ў выніку перапрацоўкі атрымаюць «другое жыццё».

Дадзены інавацыйны праект дапамагае зацікавіць і далучыць да даследчай дзейнасці вучняў і іх бацькоў. Разам з дзецьмі мамы і таты ствараюць дома спрыяльную інтэлектуальнай творчасці абстаноўку, збіраюць інфармацыю і неабходную літаратуру, праводзяць назіранні, эксперыменты, досведы і нават сумесныя міні-праекты.

За час рэалізацыі інавацыі мы змаглі павысіць эфектыўнасць адукацыйнага працэсу, скарэктаваць падыходы да яго, абапіраючыся пры гэтым на створаныя традыцыі і дасягненні ў гэтым кірунку. Навучэнцы гімназіі сталі актыўна прапагандаваць ідэі экалагічных ведаў для дасягнення мэтаў ўстойлівага развіцця рэгіёну сярод жыхароў горада Мсціслава, а таксама ўдзельнічаць у экалагічных акцыях па захаванні навакольнага асяроддзя.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий