На вясновых канікулах педагогі і работнікі ДУА “Ладзеніцкі ВПК дзіцячы сад — базавая школа” Навагрудскага раёна прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Тыдзень лесу — 2020” пад дэвізам “Пасадзі сваё дрэва”.
Сёлета акцыя, як вядома, прысвечана Году малой радзімы, а таксама 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У час акцыі кожны пастараўся зрабіць унёсак у азеляненне родных мясцін. На працягу двух тыдняў педагогі і работнікі школы выязджалі на месца пасадкі ў лес і разам з работнікамі аўцоўскага лясніцтва высаджвалі саджанцы елкі, бярозы, алешыны.
Лес — сапрады наша багацце. Мы павінны берагчы і памнажаць яго.
Пройдуць гады, і кожны зможа ўбачыць вынік сваёй працы.
Зінаіда АБЛАЖЭЙ,
настаўніца пачатковых класаў
Ладзеніцкага дзіцячага сада — базавай школы Навагрудскага раёна