Вясёлая “Вясёлка”

- 20:35МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

 

Канікулы ў школесамы доўгачаканы перыяд для дзяцей. Менавіта падчас канікул адбываецца разрадка назапашанай напружанасці, аднаўленне сіл, здароўя, развіццё творчага патэнцыялу.

Для паўнавартаснага і арганізаванага адпачынку навучэнцаў Кручанскага дзіцячага сада — сярэдняй школы функцыянаваў аздараўленчы лагер з дзённым знаходжаннем “Вясёлка”. За гэты час адпачылі 30 вучняў нашай школы, у тым ліку дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў. Асноўнай мэтай аздараўленчага лагера было стварэнне спрыяльных умоў для ўмацавання здароўя і арганізацыя вольнага часу навучэнцаў. У выхаваўчы працэс аздараўленчага лагера былі ўключаны здароўезберагальныя тэхналогіі, накіраваныя на захаванне фізічнага, псіхічнага і сацыяльнага здароўя.

Напрыклад, штодня праводзіліся ранішняя зарадка, хвілінкі здароўя, рухомыя гульні на свежым паветры, спартыўныя гадзіны, вясёлыя эстафеты і спаборніцтвы, таксама — інструктажы па тэхніцы бяспекі, па правілах дарожнага руху, па правілах паводзін на вуліцы і ў грамадскіх месцах, а таксама аб бяспечным маршруце з дома ў школу і назад.

Ладзіліся спартыўныя спаборніцтвы “Хутчэй, вышэй, мацней!”, камандныя спаборніцтвы “Здаровы я, здаровая краіна”, віктарына “Ці ведаеш ты?”, гульня-падарожжа “Багацце роднага краю”, турнір знаўцаў ПДР, конкурсы малюнкаў, гульня-спаборніцтва “Увага-дарога” і інш.

Таццяна АНТАНЮК,
настаўнік Кручанскага дзіцячага садасярэдняй школы Круглянскага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий