Канікулы — час не толькі адпачынку, але і карпатлівай працы. Асабліва для тых дзяцей і педагогаў, якія рыхтуюцца да ўдзелу ў музычных конкурсах.
Настаўнікі выкарыстоўваюць інавацыйныя падыходы да арганізацыі і правядзення факультатыўных заняткаў па вакальна-харавых, тэарэтычных і іншых музычных дысцыплінах ва ўмовах здароўезберагальнага асяроддзя. Асаблівая ўвага — мерам прафілактыкі і таму, як зберагчы здароўе сабе і сваім родным, выконваючы самыя простыя і даступныя правілы.
Заняткі музыкай здароўезберагальныя: здымаюцца нервова-псіхічныя перагрузкі, аднаўляецца станоўчы эмацыянальны энергетычны тонус навучэнцаў. Дзеці спяваюць, іграюць на музычных інструментах, танцуюць, займаюцца ў творчых калектывах, а гэта і ёсць здароўезберагальнае асяроддзе, што дорыць радасць зносін, шчасце, магчымасць тварыць.
Захаваць здароўе дзяцей і настаўнікаў — адна з самых важных і галоўных задач.
Т. НАГАЕВА,
кіраўнік творчай групы настаўнікаў факультатыўных заняткаў сярэдняй школы № 5 г. Смаргоні