Экалагіч нае выхаванне дашкольнікаў – адзін з важнейшых напрамкаў у рабоце педагогаў нашага сада. Пазнанне роднай прыроды–гэта крыніца першых ведаў дзяцей аб навакольным свеце. Інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі дапамагаюць знаёміць дзяцей з шырокім наглядным матэрыялам іпадтрымліваць іх пазнавальную актыўнасць.
Так, у спецыяльнай групе №1 для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення прайшлі заняткі па адукацыйнай галіне“Дзіця і прырода” на тэму “Дзікія жывёлы” з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій. На заняткахвыхаванцы адправіліся ў займальную прагулку па лесе, падчас якой сустрэлі лісу, ваўка, мядзведзя, зайца, дапамаглі жывёлам знайсці сваіх дзіцянятаў. Таксама дзеці пабывалі на дні нараджэння Лісы, дапамаглі ёй правільна накарміць запрошаных звяроў.
Прагулка была займальнай, падарыла выхаванцам шмат станоўчых эмоцый, якія дапамогуць малым і далей з цікавасцю пазнаваць навакольны свет.
Таццяна КВЕТКА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 11 Навагрудка