Здароўе — крыніца багацця

- 12:52ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

Галоўная задача педагагічнага калектыву Макараўскага ясляў-сада — сярэдняй школы Бераставіцкага раёна — не толькі данесці да ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу інфармацыю па захаванні і ўмацаванні свайго здароўя і здароўя іншых, але і прыкласці намаганні па фарміраванні навыкаў культуры здаровага ладу жыцця, далучыць да заняткаў фізічнай культуры і спорту, асэнсаваць значнасць здароўя як каштоўнасці.

Пачынаючы з дзіцячага сада выхавальнікі дашкольнай адукацыі закладваюць падмурак здаровага ладу жыцця, удзяляюць увагу фарміраванню адказнага стаўлення да свайго здароўя. Спартландыі, флэшмобы, спартыўныя святы, квест-гульні, прагулкі, экскурсіі і паходы садзейнічаць захаванню і ўмацаванню здароўя.

Усе мы разам актыўна ўключыліся ў рэалізацыю мерапрыемстваў міжведамаснага інфармацыйнага праекта “Школа здароўя”. Праводзяцца сустрэчы са спецыялістамі Макараўскай амбулаторыі, Бераставіцкай ЦРБ, інспектарамі ІНС, РАНС, супрацоўнікамі РАУС, вядзецца размова аб прафілактыцы шкодных звычак, аб правільным харчаванні, аб арганізацыі карыснага адпачынку.

Пытанні па арганізацыі адпачынку і вольнага часу непаўналетніх, тлумачальная работа па захаванні здароўя навучэнцаў праводзіцца на агульнашкольных бацькоўскіх сходах, класных бацькоўскіх сходах. Разглядаюцца пытанні здароўезберажэння і на групавых і індывідуальных кансультацыях, лекторыях на месцы працы законных прадстаўнікоў. На агульнашкольным бацькоўскім сходзе “Фарміраванне адказных і бяспечных паводзін, грамадскай дысцыпліны і парадку, ахова свайго здароўя і здароўя навакольных” закранута пытанне здароўя навучэнцаў i выхаванцаў, зроблены ўпор на прафілактыку вірусных захворванняў, дадзены рэкамендацыі па асноўных мерах засцярогі для абароны ад новай каранавіруснай інфекцыі.

Пытанні здароўя разглядаюцца на нарадах пры дырэктары, на пасяджэннях педагагічнага савета, на метадычным аб’яднані класных кіраўнікоў. Так, у сакавіку адбыўся педагагічны савет па тэме “Культура здароўя як фактар фарміравання здароўезберагальнага асяроддзя ўстановы адукацыі”. Педагогі вялі размову аб шляхах і спосабах фарміравання культуры здароўя і вызначылі шляхі ўдасканалення работы ўстановы ў гэтым напрамку.

Алена БУДНІЦКАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Макараўскага ясляў-сада — сярэдняй школы Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий