Адукаваная моладзь патрэбна грамадству

- 23:44ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

 

 На факультэце псіхалогіі і педагогікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны прайшло размеркаванне студэнтаў чацвёртага курсу – будучых маладых спецыялістаў. Гэтым летам дыпломы псіхолага і сацыяльнага педагога атрымаюць 89 выпускнікоў першай ступені, а таксама 28 магістраў.

Маладыя спецыялісты-псіхолагі і сацыяльныя педагогі запатрабаваны ва ўстановах адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнай абароны, дзяржаўнага кіравання, падраздзяленнях МНС і іншых структурах. Пра гэта сведчыць колькасць заявакна маладых спецыялістаў, якая істотна перавышае колькасць выпускнікоў.

Падчас размеркавання ўлічваліся розныя акалічнасці: сямейнае становішча выпускнікоў, наяўнасць ільгот, праходжанне практыкі ў пэўных установах і арганізацыях, праца па спецыяльнасці, а таксама пажаданні саміх маладых людзей. Першае гарантаванае месца працы пажадалі атрымаць таксама некаторыя студэнты, якія навучаліся па кантракце (для іх размеркаванне не з’яўляецца абавязковым).

Вольга Рудзянкова, будучы псіхолаг (на фота) абрала месцам сваёй будучай работы камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гомельскага аблвыканкама. Вольга таксама плануе не спыняцца на адным дыпломе спецыяліста, а паступаць у магістратуру. Яна лічыць, што вучыцца трэба ўсё жыццё. Дзяўчына ўжо прайшла стажыроўку ў Швецыі па праграме абмену і паралельна заканчвае навучанне ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі пры ГДУ імя Ф.Скарыны па спецыяльнасці “Сучасная замежная мова (замежнаэканамічная дзейнасць)”.

Уладзіслаў БЕЙЗЕРАЎ,
дэкан факультэта псіхалогіі і педагогікі ГДУ імя Ф.Скарыны

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий