Памяць пра герояў

- 15:00ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

У Судкоўскай сярэдняй школе Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі аб’ядноўвае навучэнцаў 10–11 класаў і налічвае 8 удзельнікаў.

Арганізацыя рэалізуе шэраг праектаў, накіраваных на героіка-патрыятычнае, духоўна-маральнае выхаванне маладых людзей. Сярод іх маладзёжны марафон, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, рэспубліканскі патрыятычны праект «Кветкі Вялікай Перамогі», усебеларуская патрыятычная акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі», маладзёжная акцыя «За Беларусь!», адкрыты дыялог «Моладзь Беларусі: традыцыі і будучыня».

Ва ўстанове з пачатковых класаў дзейнічае «Школа лідэра». Таксама створаны ўмовы для работы вучнёўскага самакіравання, лідэрамі якога з’яўляюцца Марына Чорная і Ягор Санько. На працягу трох гадоў яны займаюць прызавыя месцы ў раённым конкурсе «Лідэр года».

Вучнёўскае самакіраванне распрацоўвае, арганізуе і праводзіць розныя грамадска-карысныя акцыі, цікавыя справы, агляды, канцэрты. Найбольш значныя з іх: дзень самакіравання, канцэрт-спектакль да Дня Перамогі, міжшкольныя спартыўныя турніры. Нашы школьнікі ўдзельнічалі ў Рэспубліканскім форуме бізнес-праектаў.

На базе школы дзейнічае пошукавая група «Следапыты», якая на працягу чатырох гадоў займаецца пошукам салдат – жыхароў аграгарадкоў Храпкава і Судкова, якія зніклі без весткі. Вынікам такой работы стала ўсталёўка таблічкі на хаце ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Адама Гушчы, правядзенне вечара памяці «Подзвіг іх бессмяротны! Памяць пра іх вечная!», фарміраванне базы без весткі зніклых, рэгулярныя публікацыі ў мясцовай газеце пра жыццёвы шлях герояў Вялікай Айчыннай…

У 2019/2020 навучальным годзе «Следапыты» наладзілі сумесную работу з Гомельскім абласным пошукавым грамадскім аб’яднаннем «Памяць Айчыны». Вынікам супрацоўніцтва стаў удзел навучэнцаў Судкоўскай школы ва ўрачыстым уручэнні медаля сваякам салдата, які загінуў на тэрыторыі Гомельскай вобласці. Таксама плануецца ўсталёўка помніка ў аграгарадку Храпкава, дзе будуць адлюстраваны імёны жыхароў гэтага населенага пункта, якія аддалі сваё жыццё за Радзіму.

Ва ўстанове на працягу навучальнага года праводзіцца раённая акцыя «Ветэран жыве побач», якая прадугледжвае работу добраахвотніцкіх і цімураўскіх атрадаў, віншаванні ветэранаў з Днём Перамогі, Днём абаронцы Айчыны, Днём памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, правядзенне святочных мерапрыемстваў, сустрэч з ветэранамі, вахт памяці. У кастрычніку ў школах праводзіцца акцыя «Міласэрнасць», у межах якой арганізуюцца паходы да ветэранаў, інвалідаў, састарэлых жыхароў раёна, канцэртныя праграмы. Школьнікі раёна заўсёды бяруць удзел у акцыі «Жыву ў Беларусi і тым ганаруся».

Данііл ЗАХАРАНКА,
настаўнік Судкоўскай сярэдняй школы Хойніцкага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий