Захаваем гістарычную памяць

- 14:52ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

Штогод 26 красавіка мы ўспамінаем пра наступствы чарнобыльскай катастрофы. Памяць пра гераізм тых, хто апынуўся твар у твар з бядой у 1986 годзе, пачынае фарміравацца яшчэ з дзяцінства.

Менавіта таму напярэдадні памятнай даты выхавальнік санаторнага ясляў-сада Брагіна Наталля Козел расказала дзецям старшай групы пра аварыю на атамнай станцыі. Разам яны прагледзелі відэаролік пра наступствы трагедыі.

Зараз немагчыма наведаць Брагінскі краязнаўчы музей, у якім асобная зала прысвечана земляку-пажарнаму Васілю Ігнаценку, таму выхавальнік паказала дзецям фатаграфіі экспазіцыі.

Ля мемарыяльнага комплексу малыя ўсклалі кветкі і аддалі даніну павагі хвілінай маўчання.

Такія мерапрыемствы застаюцца ў памяці, дапамагаюць дзецям вучыцца суперажываць лёсам людзей, якія апын уліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Алена АСКЕРКА,
намеснік загадчыка санаторнага ясляў-сада Брагіна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий