Май – час выдатных святаў і добрых спраў. 9 Мая – самае светлае свята для нашай краіны, свята са слязамі на вачах.
Для таго каб у дзяцей з’явілася цікавасць да гэтай тэмы, у яслях-садзе № 10 Навагрудка ажыццяўляецца мэтанакіраваная праца: праводзяцца тэматычныя заняткі, чытанне мастацкай літаратуры, арганізуецца прадуктыўная, гульнявая і тэатралізаваная дзейнасць.
У ходзе правядзення мерапрыемстваў дзеці вучацца арыентавацца ў гісторыі нашай краіны, у іх фарміруюцца такія паняцці, як ветэраны, абарона, герой.
Падзеі мінулага сыходзяць усё далей у гісторыю, і пачуць пра Вялікую Айчынную вайну з першых вуснаў зараз амаль немагчыма. Подзвігі мінулага жывуць дзякуючы ўспамінам. Калі не перадаваць гісторыю сваім дзецям, Вялікая Айчынная вайна застанецца на старонках падручнікаў як гістарычны факт, і не больш.
Мы, педагогі, выконваем вялікую місію: перадаем дзецям гістарычную праўду гераічнага мінулага нашых продкаў. Вечная памяць усім, хто аддаў свае жыцці за тое, каб мы маглі жыць у свабоднай краіне і пад мірным небам.
Алена ШЫРАЕВА,
выхавацель ясляў-сада № 10 Навагрудка