9 мая 1945 года – і сёння адна з галоўных дат у гісторыі нашай краіны. Прайшло 75 гадоў, але Беларусь памятае і шануе подзвіг салдат Вялікай Айчыннай вайны, якія не шкадавалі свайго жыцця ў імя свабоды і справядлівасці.
Вельмі важна, каб маладое пакаленне памятала пра тыя страшныя падзеі, пра гераізм і мужнасць беларускага народа.
Напярэдадні вялікага свята ў яслях-садзе № 10 Смаргоні выхавальнікі дашкольнай адукацыі правялі з выхаванцамі заняткі, гутаркі, на якіх расказалі дзецям пра Вялікую Айчынную вайну, пра подзвіг беларускага народа. Дзеці даведаліся пра цікавыя факты з гісторыі, пра тое, што ў час Вялікай Айчыннай вайны ваявалі і прыносілі карысць сваёй Радзіме не толькі людзі, але і птушкі – галубы.
Нашы выхаванцы зрабілі выдатных галубоў міру, якіх выкарысталі для стварэння фотазоны, прысвечанай Дню Перамогі, дзе кожны жадаючы мог сфатаграфавацца на памяць пра знамянальную дату, а некаторыя галубы пасяліліся на дрэвах, на ўчастку нашай установы, як памяць і наша падзяка героям Вялікай Айчыннай вайны за іх подзвіг.
Наталля МУРАШКА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 10 Смаргоні