Мы пра вайну вершамі гаворым

- 11:13ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У яслях-садзе № 13 Смаргоні ўжо стала традыцыяй праводзіць конкурс чытальнікаў «Мы пра вайну вершамі гаворым».

І 2020 год не стаў выключэннем. Дзеці сярэдніх і старшых груп вывучылі і прачыталі вершы пра Вялікую Айчынную вайну, пра Перамогу.

Педагогі дзіцячага сада, адказныя за падрыхтоўку да конкурсу, старанна падбіралі літаратурныя творы, развучвалі вершы, вучылі дзяцей выконваць іх з выразнасцю і эмацыянальнасцю. Вынік працы – цікавы падбор вершаў і выразнае выкананне іх маленькімі чытальнікамі.

 

Усе выхаванцы – вялікія малайцы! Журы то з замілаваннем, то з заміраннем сэрца праслухала ўсіх удзельнікаў конкурсу. Дзеці выступілі з радасцю і добрым настроем, а да вершаў пра вайну ставіліся вельмі сур’ёзна, расказвалі, імкнучыся перадаць усе пачуцці аўтара і горыч вайны.

Пасля падвядзення вынікаў усе ўдзельнікі атрымалі памятныя граматы.

Таццяна ВАСІЛЕЎСКАЯ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 13  Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.