Піянеры і члены БРСМ гімназіі № 1 Іўя павіншавалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Мікалая Іванавіча Данілава і жыхарку блакаднага Ленінграда Ніну Іванаўну Лебедзеву з 75-й гадавінай Вялікай Перамогі.
Ушаноўванне ўдзельнікаў вайны ў гэтым годзе прайшло ў незвычайным фармаце. Перад шматпавярхоўкай, дзе жыве Ніна Іванаўна, гімназісты напісалі словы віншавання крэйдай на асфальце, уручылі букет, створаны сваімі рукамі. Для Мікалая Іванавіча члены піянерскай дружыны імя Віктара Станіслававіча Шутава выканалі флэшмоб “Сэрца Беларусі” і таксама ўручылі букет. Расчулены ўвагай, Мікалай Іванавіч Данілаў пачаставаў дзяцей шакаладкамі, распавёў пра самыя запамінальныя старонкі вайны.
Ірына КЕЎРА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі № 1 Іўя