Вянкі славы

- 22:32МИНСК, Регионы

Адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання аўтарскіх вянкоў да помнікаў і магіл удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны на вайсковых могілках Мінска.

Цырымонія праводзілася ў рамках рэспубліканскага фестывалю-конкурсу творчасці дзяцей і моладзі “Вянок славы”, прысвечанага 75-годдзю Перамогі пад эгідай Таварыства памяці воінаў і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. У рытуале прынялі ўдзел навучэнцы, якія асвойваюць спецыяльнасці творчай накіраванасці: мастацтва, народныя рамёствы і дызайн.

Навучэнцы ўскладалі да помнікаў аўтарскія вянкі, выкананыя па ўласных эскізах з розных матэрыялаў. Цікавым па задуме і афармленні быў памятны вянок навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа швейнай вытворчасці.

– Прачытаўшы палажэнне пра конкурс, навучэнцы нашай групы загарэліся ідэяй распрацоўкі вянка, мы хацелі аддаць даніну памяці нашым прадзедам, якія загінулі, абараняючы Радзіму, для таго каб мы сёння працягвалі жыць пад мірным небам, – распавяла навучэнка каледжа Паліна Куіс.

– Пад кіраўніцтвам выкладчыка Наталлі Вячаславаўны Войнавай быў распрацаваны эскіз вянка. Форма яго прадстаўлена ў выглядзе свечкі як знака памяці, дэкор асіметрычны, з аднаго боку залатыя літары – пасланне ад нашчадкаў у вечнасць, з другога – чырвоныя кветкі як знак вечнага жыцця. Увасобіць ідэю дапамагла Таццяна Анатольеўна Раманюк, майстар вытворчага навучання. Была падабрана тканіна для дэкаратыўных кветак, і ў адпаведнасці з кампазіцыяй мы аформілі вянок, – расказала Карына Папкова, аўтар вянка, навучэнка каледжа.

Ірына РАГАЛЕВІЧ
Фота аўтара

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий