Дзень Перамогі – выдатнае, радаснае, але і сумнае свята. Перамога ў вайне далася нашай краіне цаной вялікіх страт. Наш народ выстаяў, адваяваў для нас мір. Асноўная задача дарослых – фарміраваць у дзяцей пачуццё патрыятызму, паважлівае стаўленне да ветэранаў.
Выхаванцы старэйшага і сярэдняга ўзросту ясляў-сада № 13 Смаргоні падрыхтавалі выставу, прысвечаную 75-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў «Я памятаю! Я ганаруся!». На выставе былі прадстаўлены малюнкі бітваў, Вечны агонь, які ўпрыгожвае наш горад, выявы салдат-вызваліцеляў, салют і інш.
У кожным малюнку не проста сюжэт – гісторыя асобнай сям’і, асабістыя перажыванні і стаўленне да гэтага свята – паважлівае, трапяткое, са слязамі на вачах. Кожная праца, выкананая з вялікай любоўю, нясе ў сабе цяпло і дабрыню.
Таццяна ВАСІЛЕЎСКАЯ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 13 Смаргоні