ПДР для дашкалят

- 9:47ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Навучанне дзяцей правілам бяспекі дарожнага руху па-ранейшым застаецца адной з найважнейшых задач дашкольнай адукацыі.

Каб зберагчы дзіця ад няшчасных выпадкаў у розных сітуацыях, неабходна навучыць яго бяспечным паводзінам. З гэтай мэтай у яслях-садзе № 10 Навагрудка мэтанакіравана вядзецца работа па вывучэнні малымі правіл дарожнага руху і бяспекі.

З выхаванцамі ўсіх узроставых груп праведзены гутаркі і гульнявыя сітуацыі “Правілы маленькага пешахода”, “Правілы бяспечных паводзін на вуліцы”, “Памятаць абавязаны любы пешаход”, “Вось гэтая вуліца, вось гэты дом”, “Дзе павінны гуляць дзеці”, накіраваныя на фарміраванне першапачатковых навыкаў паводзін на вуліцы і ў транспарце.

 

На працягу тыдня з дзецьмі былі разгледжаны ілюстрацыі з дарожнымі сітуацыямі, накіраванымі на фарміраванне правільных паводзін на дарозе “Як бы ты паступіў?”, “Урокі бяспекі”.

Праводзіліся дыдактычныя гульні і практыкаванні па вывучэнні правіл дарожнага руху “Збяры карцінку”, “Збяры машыну”, “Зламаны святлафор”, “Можна – нельга”, “Што кажа святлафор”, а таксама сюжэтна-ролевыя і рухомыя гульні “Шафёр аўтобуса”, “Кіроўцы”, “Вясёлы святлафор”, “У аўтобусе”, “Паводзіны на вуліцы”, “Мы грузавікі” і інш. Акрамя таго, выхавальнікі чыталі дзецям мастацкія творы Сяргея Міхалкова “Мая вуліца” і “Святлафор”. Пасля дашкаляты аформілі папку “Бяспека”, што дапамагло ім лепш зразумець небяспечныя сітуацыі, якія могуць адбыцца, калі не выконваць пэўныя правілы бяспекі і паводзін. Свае веды выхаванцы замацавалі ў прадуктыўнай дзейнасці – рабілі аплікацыі “Вясёлы святлафор” і малявалі пешаходны пераход.

Інэса САФАРЭВІЧ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 10 Навагрудка

    

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий