Бэз для ветэрана

- 8:10ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Выхаванцы і педагогі ясляў-сада № 51 Гродна прынялі ўдзел у акцыі “Пасадзі бэз Перамогі” у гонар 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Супрацоўнікі дашкольнай установы сумесна з выхаванцамі і іх бацькамі прыйшлі да дома, дзе жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны Валянціна Пятроўна Баранава. Дзеці чыталі вершы, расказвалі, што для іх значыць Дзень Перамогі.

  

З вялікай гордасцю саджалі дзеці бэз пад вокнамі паважанага ў Гродна чалавека. Валянціна Пятроўна Баранава расказала дзецям пра удзел у вайне, цяжкасці салдацкіх будняў. Для выхаванцаў дашкольнай установы гэты бэз стане адным з галоўных сімвалаў памяці не толькі пра Вялікую Перамогу і герояў вайны, але і сувязі пакаленняў.

Марына КРЫЎДА,
музычны кіраўнік ясляў-сада № 51 Гродна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий