Разам – дружная сям’я

- 19:47ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Сямя – самае галоўнае ў жыцці для кожнага з нас. Менавіта ў сямі мы вучымся любові, клопату і павазе, адказнасці. Наш яслі-садгэта таксама вялікая дружная сямя, якая імкнецца стварыць умовы для паўнацэннага развіцця выхаванцаў.

З 11 па 15 мая ў яслях-садзе аг. Геранёны праходзіў тыдзень сям’і. Тыдзень пачаўся з правядзення ва ўсіх узроставых групах гутарак з дзецьмі пра сям’ю “З кім я жыву”, “Як я дапамагаю дома”, “Як мы адпачываем”. Дзеці расказвалі пра сваю сям’ю, пра тое, як яны праводзяць час з мамай і татам. Для бацькоў у кожнай групе ў папках-перасоўках прадстаўлены вершы, прыказкі і прымаўкі пра сям’ю. Старэйшыя дашкольнікі прынялі ўдзел у творчай майстэрні “Мая сям’я”. Дзеці малявалі сонца, аблокі, кветкі, малявалі дамы, сябе, сваіх тат і мам, любімых хатніх жывёл, месцы адпачынку – возера ці агарод. І на ўсіх малюнках без выключэння, было намалявана сонца, вясёлка ці дом – месца, дзе збіраецца ўся сям’я. Работы дзяцей здзіўлялі арыгінальнасцю, яркасцю, чуллівасцю, выпраменьвалі добрае святло і цяпло сямейнага ачага.

Запамінальным мерапрыемствам тыдня прайшла акцыя “Разам весела тварыць”, у якой прынялі актыўны ўдзел сем’і выхаванцаў. У рамках акцыі былі выраблены цікавыя гульнявыя сюжэты “Тры мядзведзі”, “Вясёлыя зайчаняты”, “Зайцы і вожыкі збіраюць грыбы”, “Мудрая сава”, “Лесавік” і інш. Галоўнымі мастакамі-афарміцелямі сюжэтаў былі выхавальнік дашкольнай адукацыі І.І.Скрыпская, памочнік выхавальніка І.В.Сянькоўская.

Калектыў установы адукацыі і бацькі падчас акцыі змаглі дапоўніць ужо складзенае асяроддзе, стварыць індывідуальнае аблічча тэрыторыі ясляў-сада, якое адпавядае законам арганізацыі прасторы пад адкрытым небам. Пры гэтым створаныя гульнявыя сюжэты будуць выклікаць інтарэс у дзяцей, што дазволіць змяніць іх стаўленне да навакольнага асяроддзя, стварыць перадумовы для фарміравання пазітыўных экалагічных кампетэнцый.

Марына АЛАБІНА,
загадчык ясляў-сада аг. Геранёны Іўеўскага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий