Вітамінны агародзік

- 19:52ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Нашы выхаванцы шмат ведаюць пра тое, што патрэбна, каб быць здаровымі. Адной з умоў здароўя чалавека з’яўляецца ўжыванне ў ежу вітамінаў. І ў нас з’явілася ідэя паспрабаваць самім вырасціць “Вітамінны агародзік”.

Да гэтай справы мы рыхтаваліся загадзя. Нарыхтавалі насенне, змадэліравалі план агарода, падабралі інструмент і накіраваліся па “экалагічнай сцежцы” у пошуках месца для агарода. Улічылі ўмовы для росту раслін: пладародная глеба, сонечны бок. Вызначыўшы такое месца, дружна ўзяліся за работу. Ускапалі градкі, надалі ім форму пялесткаў кветкі, зрабілі радкі і пасеялі бурачкі, цыбульку, часначок, кроп, гуркі. Усё добра палілі.

Агародзік атрымаўся цудоўным! Шмат задавальнення выхаванцам прынесла калектыўная праца, кожны стараўся пасеяць сваё насенне. Але гэта яшчэ не ўсё, самае цікавае наперадзе…

Што вырасце, якое атрымаецца на смак – такія пытанні цікавілі маленькіх даследчыкаў. Але для гэтага нам спатрэбіцца час і догляд за нашым агародзікам.

А пакуль пачакаем і пагуляем у цікавыя гульні пра агародніну…

Ала ГІРЫС,
выхавальнік Любчанскага ДЦРД Навагрудскага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий