Каштоўнасць сям’і

- 12:03БРЕСТЧИНА, Регионы

Вельмі цікава ў нашай гімназіі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню сям’і. Асноўная іх мэта – фарміраванне ў дзяцей станоўчых уяўленняў пра сямейныя каштоўнасці.

У класных калектывах былі арганізаваны выхаваўчыя мерапрыемствы “Свет пачынаецца з сям’і”, “Мая сям’я – маё багацце” і “Ад гісторыі сям’і – да гісторыі краіны”. Так, класны кіраўнік 2 “А” класа С.І.Грыбоўская расказала вучням пра паняцці “сям’я”, “генеалагічнае дрэва” і “радавод”, азнаёміла з выказваннямі вядомых людзей пра сям’ю. У гульнявой форме дзеці вывучалі законы дружнай, моцнай і шчаслівай сям’і.

Класны кіраўнік 3 “А” класа С.М.Распопава правяла пазнавальны практыкум “Гэтыя дзіўныя Сем Я”, падчас якога вучні расказалі пра сямейныя традыцыі і звычаі, сумесныя захапленні, дапоўніўшы аповеды малюнкамі і калажамі родных.

У рамках анлайн-кансультавання С.М.Распопава азнаёміла бацькоў з рознымі відамі занятасці дзяцей на летніх канікулах, асаблівую ўвагу ўдзяліўшы бяспецы адпачынку, а таксама запрасіла іх паўдзельнічаць у віртуальнай панараме фотаматэрыялаў “Разам з роднымі”. У сацыяльнай сетцы “УКантакце” былі размешчаны фотаздымкі, якія паказалі шырокае кола інтарэсаў дзяцей і бацькоў: сумесныя спартыўныя заняткі, прагулкі, настольныя гульні, дапамога ў вучобе…

У анлайн-рэжыме прайшоў бацькоўскі сход “Культура харчавання дзяцей. Выбіраем карыснае!”. Педагог засяродзіла ўвагу на перавагах рацыянальнага харчавання, падзялілася рэцэптамі прыгатавання смачнай і карыснай ежы. Бацькі расказалі пра правілы карыснага сняданку і сямейныя стравы, падкрэсліўшы неабходнасць выканання рэжыму харчавання. 

Разам з бацькамі вучні 3–5 класаў прынялі ўдзел у мерапрыемствах тыдня Scratch у Беларусі. Актыўную дапамогу ім аказала настаўнік інфарматыкі Т.А.Гурман. Штодзень у тэлеграм-канале размяшчаліся цікавыя тэсты і задачы, за правільнае рашэнне якіх юным скрэтчарам налічваліся балы. Усё гэта дазволіла бацькам і дзецям цікава і з карысцю правесці час разам.  

Не менш цікавымі аказаліся заняткі “Партрэт сям’і” ў 5 “Б” класе. Вучні расказвалі пра сямейныя традыцыі, вольны час з бацькамі. Была аформлена фотавыстава “Зазірніце ў сямейны альбом”. На думку дзяцей, у аснове сямейнага дабрабыту – давер, цярпенне, любоў і ўзаемадапамога.

Праведзеныя мерапрыемствы дапамаглі ўмацаваць дзіцяча-бацькоўскія адносіны, развіць педагагічную кампетэнтнасць мам і тат, а дзецям – адчуць каштоўнасць сям’і.

Наталля АНІШЧАНКА,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце гімназіі Ганцавіч

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий