Сям’я – гэта больш, чым быць сваякамі

- 11:40ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

З сям’і пачынаецца жыццё чалавека. Сям’я – крыніца любові, павагі, салідарнасці і прыхільнасці, тое, на чым будуецца любое цывілізаванае грамадства, без чаго не можа існаваць чалавек.

 

З мэтай узбагачэння і замацавання ведаў дзяцей пра такія паняцці, як “сям’я”, “род”, “генеалагічнае дрэва” у рознаўзроставай № 2 групе Нягневіцкага ДЦРД Навагрудскага раёна прайшоў тыдзень сям’і.

На працягу тыдня выхаванцы малявалі членаў сваёй сем’і, расказвалі пра іх па сямейных фотаздымках з альбомаў, якія прынеслі з дому, вучылі на памяць вершы пра сям’ю, гулялі ў дыдактычныя і сюжэтна-ролевыя гульні “Сям’я” і “Хто чым займаецца ў сям’і”, складалі казкі і рыхтавалі падарункі блізкім.

Да Дня сям’і была арганізавана выстава сумесных работ бацькоў і дзяцей “Маё генеалагічнае дрэва”. Дзеці з задавальненнем расказвалі пра свае сем’і, паказваючы на макетах сваіх родных і блізкіх. Бацькі Кіпрыяна Барташэвіча, Назара Беўза і Марыі Шастак падзяліліся фотаздымкамі, як разам з дзецьмі складалі генеалагічнае дрэва сваёй сям’і. Работа сям’і Назара была выканана з фетру.

 

Хочацца расказаць пра сям’ю выхаванца нашай групы Платона Емяльяновіча. У іх сям’і выхоўваецца шасцёра дзяцей: Дамініка, Ян, Мірон, Платон і двайняткі Акім і Ігнат. Дамініка ўжо вучыцца ў каледжы. У гэтай сям’і дзеці ўцягнутыя ў сумесную з бацькамі дзейнасць – працоўную, гульнявую, творчую. У сям’і пануе любоў і ўзаемная павага, і дзеці ад гэтага шчаслівыя.

Сям’я – гэта шчасце, а калі сям’я мнагадзетная, шчасце яшчэ большае.

Спадзяёмся, што праведзеныя мерапрыемствы дапамаглі зразумець і бацькам, і выхаванцам, што сям’я павінна быць здаровай, згуртаванай, дружнай, клапатлівай і працавітай.

Святлана МІХАЛКЕВІЧ, 
выхавальнік дашкольнай адукацыі Нягневіцкага ДЦРД Навагрудскага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий