Навучэнцы 8–11 класаў сярэдняй школы № 7 Смаргоні прынялі ўдзел у рабоце камунікацыйнай пляцоўкі «Школы актыўнага грамадзяніна», якая прайшла ў чацвер, 21 мая. Тэма дня – «Будучыню Радзімы будаваць маладым».
У рамках інфармацыйнай гадзіны першы сакратар ЦК БРСМ, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Варанюк у афіцыйным пабліку саюза моладзі ў Instagram распавёў пра маладзёжную палітыку і маладзёжны рух у нашай краіне на сучасным этапе.
Падчас гадзіннага стрыму навучэнцы, якія знаходзіліся ў школе, а таксама тыя, хто займаецца дыстанцыйна, мелі магчымасць не толькі слухаць, але і задаваць пытанні выступоўцу.
Нават ва ўмовах пандэміі магчымасць быць у курсе рэалізацыі маладзёжнай палітыкі і заставацца актыўным грамадзянінам сваёй краіны аказалася даступнай кожнаму старшакласніку.
Марыя ГОВІЧ,
настаўнік рускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 7 Смаргоні