Верш Надзеі Анікевіч

- 9:43ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

Штогод Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь праводзіць сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі агляд-конкурс дзіцячай творчасці «Выратавальнікі вачыма дзяцей».

Конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання ў дзяцей навыкаў умелых дзеянняў у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый, прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблем прафілактыкі надзвычайных сітуацый сярод дзяцей і моладзі, папулярызацыі прафесіі выратавальніка і прапаганды здаровага ладу жыцця. З года ў год навучэнцы Навагрудскага раёна паказваюць свае таленты і крэатыў на раённым, абласным і рэспубліканскім узроўнях. І гэты год не стаў выключэннем.

Навучэнка 8-га класа сярэдняй школы № 1 Навагрудка Надзея Анікевіч заняла другое месца ў намінацыі «Верш» XXII Рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці «Выратавальнікі вачыма дзяцей». Інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Навагрудскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Наталля Сяргееўна Апалонік павіншавала Надзею і ўручыла ёй грамату Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, а таксама памятныя прызы.

Яўгенія ЛІНДА,
метадыст Навагрудскага вучэбна-метадычнага кабінета

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий