У гэтым навучальным годзе я заканчваю школу. Тры гады таму ўступіла ў валанцёрскі атрад “Нераўнадушнае сэрца”. І я ганаруся гэтым! Бо валанцёр – гэта чалавек, які не застаецца раўнадушным да навакольных. Яму не абыякавы лёс людзей, якія жывуць побач.
Падчас эпідэміялагічнай сітуацыі адзінока пражываючыя асабліва маюць патрэбу ў нашай дапамозе. Адзін з іх – Аляксандр Іванавіч Добыш, інвалід II групы. Штотыдзень рабяты з атрада наведваюць Аляксандра Іванавіча, прыносяць неабходныя прадукты, прыбіраюць у двары дома. А галоўнае, што кожная сустрэча прыносіць яму цяпло і клопат.
З таго часу, як стала валанцёрам, маё жыццё напоўнілася рухам. У нашым свеце і так дастаткова зла, таму нам варта быць больш уважлівымі і добрымі ў адносінах адзін да аднаго, у адносінах да людзей, якія маюць патрэбу ў нас. Бо калі мы будзем несці дабро, любіць і паважаць іншых, зробім гэты свет лепшым!
Валерыя ГУШЧА,
навучэнка 11 класа, член валанцёрскага атрада “Нераўнадушнае сэрца”
Казлоўшчынскай сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна