Падарожжа «Здаровага класа»

- 8:17МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

 

Наш навучальна-педагагічны комплекс ужо другі год працуе над рэалізацыяй праекта Здаровы клас. Нядаўна ў адпаведнасці з планам работы над праектам навучэнцы малодшых класаў здзейснілі займальнае “Падарожжа ў краіну Здароўя.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел навучэнцы 1–4 класаў школы. Пад кіраўніцтвам класных кіраўнікоў Н.В.Краўцовай, Т.В.Каханоўскай, Я.С.Ткачовай і І.І.Гайшманава дзеці наведалі тэматычныя станцыі: “Здаровае харчаванне”, “Карысна – шкодна”, “Зялёная аптэка”, “Спартыўная”, “Ліст у бутэльцы”, “Прыказкі”.

Падчас тэсту “Ці правільна вы харчуецеся?” навучэнцы паказалі выдатныя вынікі. Хлапчукі і дзяўчынкі праслухалі лекцыю пра правільнае харчаванне ад фельчара Усцянскай амбулаторыі В.І.Казаковай. У сувязі з няпростай эпідэміялагічнай сітуацыяй, Вікторыя Іванаўна засяродзіла ўвагу вучняў на правілах бяспекі падчас эпідэміі і ўручыла навучэнцам памяткі па прафілактыцы COVID-19.

Займальнае падарожжа паспрыяла фарміраванню ў дзяцей устойлівых навыкаў здаровага ладу жыцця, прынцыпаў бяспечнага і якаснага харчавання. Рабяты выразна засвоілі, што здароўе – гэта галоўная каштоўнасць нашага жыцця.

Наталля КРАЎЦОВА,
настаўнік пачатковых класаў
Усцянск
ага дзіцячага сада — базавай школы Чавускага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий