Ніхто не будзе аспрэчваць той факт, што захаванне жыцця і здароўя дзяцей – галоўная задача любой дашкольнай установы. Самае важнае – растлумачыць дзіцяці, якая яго можа чакаць небяспека, і навучыць не панікаваць, а спакойна пачынаць неабходныя дзеянні, калі раптам штосьці адбылося.
Для дзяцей спецыяльнай групы Любчанскага дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці быў праведзены занятак на тэму “Прафесія – выратавальнік”, на якім выхаванцы знаёміліся з правіламі супрацьпажарнай бяспекі, развівалі творчае ўяўленне, фарміравалі ўменне разумець вучэбную задачу, выхоўвалі пачуццё асцярожнасці і самазахавання, пачуццё падзякі людзям, якія дапамагаюць нам у цяжкіх сітуацыях.
Пазнавальна і весела прайшла гульня “Пажарныя на вучэннях”, дзе дзеці змаглі прымераць сапраўдны касцюм выратавальніка і паразважаць на тэму “Мая запаветная мара”.
Разнастайныя віды дзейнасці ўвялі дзяцей у круг рэальных жыццёвых з’яў, забяспечваючы засваенне сацыяльнага вопыту дарослых. Такія заняткі спрыяюць развіццю цікавасці дзяцей да прафесій, якія накіраваны на дапамогу людзям, і вучаць правілам бяспекі жыццядзейнасці.
Ілона ВАЛЕНЦЮКЕВІЧ,
выхавальнік Любчанскага ДЦРД Навагрудскага раёна