Пад такім дэвізам у Свіслацкім раёне прайшоў раённы этап конкурсу “Я б у выратавальнікі пайшоў!” у рамках рэспубліканскай акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!”, прысвечанай Міжнароднаму дню сям’і і Міжнароднаму дню абароны дзяцей.
Хлопчыкі і дзяўчынкі рознага ўзросту разам з бацькамі прыдумлялі і стваралі свае арыгінальныя і непаўторныя выратавальныя касцюмы, прэзентавалі выратавальную “тэхніку будучыні”.
Пераможцамі ў намінацыі “Дзіцячы касцюм выратавальніка” сталі выхаванец ясляў-сада № 2 Свіслачы Іван Раманчук і выхаванец Ханевіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Раман Латыш. Дыпломамі другой ступені ўзнагароджаны Давід Маркевіч з Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Свіслачы і навучэнец Поразаўскай сярэдняй школы Максім Анісеня. А выхаванец Поразаўскага ясляў-сада Дзмітрый Бабаш удастоены дыплома трэцяй ступені.
Лепшымі ў намінацыі “Дзіцячая тэхніка выратавальнікаў”сталі Сяргей Маліноўскі з Дворчанскага дзіцячага сада – базавай школы, Багдан Варабей з ясляў-сада № 2 Свіслачы, Ілля Агеец з Поразаўскага ясляў-сада і Раман Латыш з Ханевіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы.
Па выніках інтэрнэт-галасавання ў намінацыі “Прыз глядацкіх сімпатый” найбольш галасоў атрымалі Іван Раманчук, Давід Маркевіч і Сяргей Маліноўскі.
Вынікі конкурсу парадавалі і паказалі, што ў ходзе работы дзеці фантазіравалі, развіваючы свае творчыя здольнасці, а бацькі здолелі ўвасобіць іх ідэі ў конкурсныя работы, выдатна праявіўшы сябе ў ролі мадэльераў і канструктараў.
Варта адзначыць, што конкурс яшчэ раз пацвердзіў: цеснае супрацоўніцтва “педагог – сям’я – дзіця” дазваляе дзіцяці бяспечна існаваць у навакольным свеце. А дарослым трэба заўсёды памятаць пра самае важнае правіла ў выхаванні дзяцей: асабісты прыклад – лепшы прыклад.
Ганна ЯНУЧАК,
метадыст Свіслацкага вучэбна-метадычнага кабінета