Лепшыя касцюмы ад сям’і Гіль

- 18:19ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці аграгарадка Парэчча Гродзенскага раёна арганiзуецца шмат розных мерапрыемстваў, накiраваных на знаёмства дашкольнікаў i іх бацькоў з правiламi бяспекi. Педагогi праводзяць заняткi, прапануюць вiдэаролiкi, сцэнкi, казкi, гульнi, арганiзуюць сустрэчы з бацькамi, конкурсы, выставы.

Хлопчыкi i дзяўчынкi шмат ведаюць пра бяспеку i працу выратавальнiкаў. На працягу доўгага часу з выхаванцамi цэнтра супрацоўнiчаюць сапраўдныя выратавальнiкi – яны працуюць на пажарным пасту нашага аграгарадка. Частыя госці ў нас і прадстаўнікі раённай службы МНС. А сёлета дзеці і педагогі дашкольнага цэнтра сустракаліся з карэспандэнтамі часопіса “Юны выратавальнік”. Нягледзячы на сур’ёзнасць i складанасць сваёй працы, выратавальнiкi некалькi разоў на год знаходзяць час, каб наведаць дзяцей, паказаць iм, як уладкаваная пажарная машына, расказаць пра сваю нялёгкую працу. Канечне, усе чакаюць iх з нецярпеннем. Дарэчы, многiя з малых мараць у будучым стаць адважнымi выратавальнiкамi, каб дапамагаць людзям у розных надзвычайных выпадках.

Калi ў сярэдзiне мая мы даведалiся, што МНС аб’явiла конкурс “Я б у выратавальнiкi пайшоў!”, то не ўзнiкла нават пытання, цi будзе наш дашкольны цэнтр прымаць удзел у ім. У конкурсе былі аб’яўлены дзве намiнацыi: “Касцюм выратавальнiка” i “Дзiцячая тэхнiка выратавальнiка”.

Бацькi некаторых выхаванцаў адразу зацiкавiлiся i вельмi ахвотна адклiкнулiся на прапанову прыняць удзел у конкурсе. Пачалi фантазiраваць – і закiпела работа! Тым больш, што касцюмы можна было рабiць з рознага матэрыялу, у розных тэхніках, з рознымi дадатковымi аксэсуарамi. Выхаванцы са сваiмi сем’ямi пераўтваралi каляскi, веласiпеды, дзіцячыя машынкi і матацыклы ў тэхнiку выратавальнiкаў. Дзецi ўключылi фантазiю i ўявiлi сабе касцюмы i тэхнiку будучага для выратавальнiкаў.

Усе вельмi старалiся, а больш за ўсiх – сям’я Захара Гiля, выхаванца сярэдняй групы. Захар з мамай i татам прыдумалi i ажыццявiлi сваю задумку ў выглядзе двух касцюмаў. Сябры з задавальненнем дапамаглі Захару іх прадставіць. Але не забыліся і пра святочны настрой выратавальнікаў. Дапоўнілі калекцію парадным выглядам і прайшлі святочным маршам, быццам на парадзе.

Трэба сказаць, усе стараліся недарма. Калi былi падведзены вынiкi абласнога этапу конкурсу, высветлілася, што лепшай у малодшай узроставай катэгорыi ў намiнацыi “Касцюм выратавальнiка” прызнана менавiта сям’я Захара, якая заняла першае месца ў вобласці.

Ганна АКСЦІНА,
выхавальнік дашкольнага цэнра развіцця дзіцяці
аграгарадка Парэчча Гродзенскага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий