Падарожжа ў краіну Дарожнай Азбукі

- 17:22ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

Лета. Пара адпачынку, незвычайных прыгод, час для цікавых падарожжаў. Але каб гэтыя падарожжы былі прыемнымі, вядома ж, не трэба забываць пра ўласную бяспеку.

Сваё першае летняе падарожжа выхаванцы другой малодшай группы ДЦРД № 1 Навагрудка здзейснілі ў краіну Дарожнай Азбукі. Тут яны сустрэліся з гаспадаром гэтай краіны – Святлафорам. Сустрэча атрымалася змястоўнай і павучальнай. Дзеці ўспомнілі дарожныя знакі, замацавалі ўяўленні пра правілы пераходу вуліцы, змаглі знайсці выйсце са складанай сітуацыі, намаляваць пешаходны пераход.

Далей разам са Святлафорам гулялі ў дыдактычную гульню “Чырвоны, жоўты, зялёны”, у слоўную гульню “Гэта я, гэта я, гэта ўсе мае сябры”, дзе патрэбна было правільна карыстацца набытымі ўменнямі і навыкамі. Экзамен на бяспеку вытрымалі, а ад Святлафора атрымалі заслужаныя ўзнагароды.

Іна МАКСІМОВІЧ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі вышэйшай катэгорыі
ДЦРД № 1 Навагрудка

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий