Шашкі – гэта не толькі цікавая гульня, але і ўсе жыццё Ваўкавыскага хлопчыка Арцёма Ціханава. Шашкамі ён зацікавіўся яшчэ ў дзіцячым садзе. І што цікава, спачатку быў адным у групе, хто не ўмеў у іх гуляць. Дзядуля навучыў унука азам шашак, і з цягам часу Арцём пачаў абыгрываць усіх дзяцей у групе. Потым пайшлі вялікія перамогі, магчымыя дзякуючы стараннай рабоце і шматграннаму таленту хлопчыка.
Арцём – навучэнец Ваўкавыскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Ён ужо не першы год наведвае аб’яднанне па інтарэсах “Шашкі”, педагогам якога з’яўляецца міжнародны гросмайстар па шашкаx, шасцiкратны чэмпіён свету – Ігар Валер’евіч Міхальчанка. Менавіта ён вучыць Арцёма тэорыі дэбюта, міттэльшпіля і эндшпіля, тактыцы і стратэгіі гульні ў шашкі. Ігар Валер’евіч ганарыцца сваім вучнем, бо гэта вялікае шчасце – мець такога пераемніка. “Арцём вельмі старанны і працаздольны вучань. Ён гадзінамі можа сядзець каля шашачнай дошкі і раскладваць хады. Яго дасягненні – гэта самая лепшая адзнака маёй працы”, – кажа педагог.
Арцём – пераможца шматлікіх абласных, рэспубліканскіх і міжнародных шашачных спаборнiцтваў. Ён тры разы станавіўся чэмпіёнам свету. У 2019 годзе ў адзінаццацігадовым узросце на чэмпіянаце свету Арцём стаў восьмым сярод дарослых у хуткіх шашках. За гэты поспех яму было прысвоена званне майстра спорту па шашках Рэспублiкi Беларусь. На гэты момант ён з’ яўляецца самым маладым майстрам па шашках у гiсторыi Беларусi.
У 2017 годзе Арцём стаў чэмпіёнам першынства Беларусі у катэгорыі да 11 год, чэмпіёнам свету. Каманда Гродзенскай вобласці па шашкаx, у склад якой увайшоў Арцём, упершыню заняла 1-е месца ў Рэспубліканскай спартакіядзе ў чэрвенi 2017 года. У 2018 годзе на першынстве краіны па шашках-64 і Рэспубліканскай спартакіядзе школьнікаў па шашках стаў пераможцам, выйграў чэмпiянат свету па шашках-64 у сваiм узроcце. У 2019 годзе ў першынстве Беларусі па шашках-64 у бліц-праграме заняў 2-е месца, у першынстве Беларусі па шашках-64 у класічнай програме – 2-е месца, у Рэспубліканскай спартакіадзе школьнікаў па шашках – 1-е месца. У чэмпiянаце Беларусi-2019 па шашках-64 сярод дарослых заняў 3-е месца. Гэта самае лепшае яго дасягненне. Гэтым больш за усё ганарыцца трэнер.
Сёлета Арцём заняў 2-е месца ў чэмпіянаце Беларусі па шашках-64 сярод мужчын у гульні “бліц”. І два разы быў пераможцам нацыяльнага першынства па шашкаx у сваiм узросце. Зараз хлопчык рыхтуецца да міжнародных спаборніцтваў, якія штогод праходзяць у балгарскім горадзе Кранева. Спадзяёмся, адтуль ён прывязе чарговую яркую перамогу!
Вольга КУХЦЮК,
загадчык аддзела па асноўнай дзейнасці
Ваўкавыскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі