Сёлета 16 выхаванцаў нашай дашкольнай установы ў складзе атрада “Сонейка” наведваюць летні лагер з дзённым знаходжаннем “Весяляты”, створаны на базе ясляў-сада № 7 Ганцавіч.
Арганізацыяй аздараўленчага адпачынку займаюцца выхавальнікі Настасся Лойка, Аксана Швайко, памочнік выхавальніка Ларыса Макарэвіч і дырэктар лагера Святлана Багрова.
Святочнае адкрыццё лагера адбылося ў форме квест-гульні “Чароўны скарб для дзяцей”. Дашкольнікі расказвалі вершы пра лета, дружна спявалі атрадную песню, танцавалі. Са з’яўленнем казачных піратаў свята ператварылася ў вясёлае і незабыўнае падарожжа з рознымі заданнямі і выпрабаваннямі. Хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна ўдзельнічалі ў пошуках частак карты, дзе пазначалі шляхі да чароўнага скарба. Выхаванцы годна прайшлі ўсе выпрабаванні, падрыхтаваныя піратамі. Узнагародай стаў “чароўны ключык”, які адкрыў лагерную змену. Дырэктар лагера ўручыла дзецям прызы, а “піраты” падзяліліся салодкімі пачастункамі.
Наталля КЛЯЎЧЭНЯ,
музычны кіраўнік ясляў-сада № 4 Ганцавіч