Педагагічная падтрымка дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў

- 11:07ГОМЕЛЬЩИНА, Регионы

 

 

У сучасных умовах дзіцячыя і маладзёжныя грамадскія аб’яднанні выступаюць у якасці цэнтраў (асабліва ў сельскай мясцовасці), якія арганізуюць выхаваўчую прастору, у якой дзеці развіваюцца, раскрываецца іх творчы патэнцыял, забеспячваецца іх пазіцыя суб’екта спазнання, адбываецца сацыяльная адаптацыя і сацыялізацыя.

Цяпер дзяржаўныя агульнаадукацыйныя ўстановы будуюць стасункі з дзіцячымі і маладзёжнымі аб’яднаннямі як роўныя партнёры з улікам інтарэсаў дзяцей, падлеткаў і моладзі.

Педагог-арганізатар сумесна з адміністрацыяй і педагагічным калектывам павінен вызначаць мадэль узаемадзеяння з дзіцячымі і маладзёжнымі аб’яднаннямі, у аснове якой ляжыць педагагічная падтрымка іх работы.

У сваёй практыцы для педагагічнай падтрымкі дзейнасці дзіцячых і маладзёжных аб’яднанняў я працую з актывам дружыны, атрадаў БРПА, першаснай арганізацыі БРСМ, іншых дзіцячых і маладзёжных аб’яднанняў. Адначасова садзейнічаю ў рабоце органаў самакіравання дзіцячых і маладзёжных аб’яднанняў. Пастаянна займаюся арганізацыяй сацыяльна значнай калектыўнай творчай дзейнасці і падрыхтоўкай і ўдзелам членаў аб’яднанняў у раённых, абласных, рэспубліканскіх мерапрыемствах.

У рабоце з актывам выкарыстоўваюцца гульнявыя, інтэрактыўныя і іншыя педагагічныя методыкі навучання актыву (з улікам узросту навучэнцаў), накіраваныя на фармаванне лідарскіх, арганізатарскіх, камунікатыўных якасцей, здольнасцей, ведаў, уменняў і навыкаў.

Важным кірункам педагагічнай падтрымкі дзіцячых і маладзёжных аб’яднанняў з’яўляецца дапамога ў рабоце іх органаў самакіравання: стварэнне сектараў па розных кірунках, размеркаванне абавязкаў і паўнамоцтваў, даручэнняў для кожнага члена аб’яднання; аказанне неабходнай дапамогі аб’яднанням у падрыхтоўцы і правядзенні выбараў органаў самакіравання; выкарыстанне розных формаў узаемадзеяння (збор, злёт, фестываль, круглы стол, калектыўная творчая справа, дзелавая гульня, прэс-канферэнцыя, адкрыты мікрафон і г.д.); аналіз зробленай работы.

Падчас педагагічнага ўзаемадзеяння з дзіцячымі і маладзёжнымі аб’яднаннямі важна аказваць ім падтрымку ў арганізацыі сацыяльна значнай калектыўнай творчай дзейнасці. Зварот увагі на сацыяльныя праблемы, маральная і прававая асвета садзейнічаюць праяве сацыяльнай цікавасці і сацыяльнай актыўнасці членаў аб’яднанняў праз іх удзел у сацыяльна значных праектах: арганізацыя работы добраахвотніцкага атрада “Добрае сэрца”, дапамога ветэранам, інвалідам, добраўпарадкаванне сяла, шэфства над культурнымі аб’ектамі, абарона прыроды і інш.

Аляксандр САВІЦКІ,
педагог-арганізатар Стралічаўскай сярэдняя школы Хойніцкага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий