24 дні жыхары “Горада Майстроў” (лагера, які знаходзіўся ў сярэдняй школе № 66 Гомеля) адпачывалі, умацоўвалі здароўе і вучыліся новаму.
Дзесяцікласнікі Данііл Ціханаў і Улад Дзямідаў ўдзельнічаюць ў працоўным праекце другі раз запар, ім тут падабаецца: пазнавальна, шмат зносін. Сумесная праца робіць іх кампанію яшчэ больш дружнай. Па заканчэнні праекта ўдзельнікі акрамя зарплаты атрымаюць і свае першыя працоўныя кніжкі. Гэта плюс, які дазволіць адчуць сябе незалежнымі.
– Тут цікава. Я пасябраваў з хлопцамі з іншых класаў. Займацца рамонтам мэблі мне заўсёды падабалася, а тое, што я атрымаю першую ў жыцці зарплату – наогул класна, – кажа васьмікласнік Дзіма Пушнякоў.
Кожны дзень у лагеры быў напоўнены яркімі ўражаннямі, зносінамі і сустрэчамі з цікавымі людзьмі. У госці прыходзілі трэнер Гомельскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву “Дэльфін”; урач Цэнтра, дружалюбнага падлеткам, “Падлетак”; паштальён аддзялення паштовай сувязі № 38; кухар школьнай сталовай і інш. Незабыўныя пачуцці засталіся ў рабят пасля гучных чытанняў ля помніка А.С.Пушкіну і наведвання музея гісторыі Гомеля.
Штодзень для падлеткаў праводзілася зарадка на школьным стадыёне, фізкультурна-забаўляльныя мерапрыемствы, турніры. Нашы дзеці прынялі ўдзел у анлайн-паўмарафоне “Лета на карысць – 2020”.
– Добра, калі мары здзяйсняюцца. Я атрымаў вялікае задавальненне ад зносін з рабятамі, даведаўся шмат новага, задумаўся пра выбар сваёй будучай прафесіі, – падзяліўся сваімі ўражаннямі васьмікласнік Андрэй Пагодзіцкі.
Ала ПРАТАСАВА,
намеснік начальніка лагера працы і адпачынку “Горад Майстроў” сярэдняй школы № 66 Гомеля